Парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне, нягледзячы на заяву прэм'ер-міністра Мікалая Азарава пра адсутнасьць парушэньняў, праходзяць, мяркуючы з паведамленьняў апазыцыянэраў, з ужываньнем так званых «карусэляў», а таксама нечаканым і масавым «захворваньнем» выбарцаў.
Запароскі абкам кампартыі Ўкраіны інфармуе аб масавым «падвозе выбарцаў» і аб адмове выбаркамаў прымаць заявы аб парушэньнях ад назіральнікаў.
Пра «карусэлі» ў Данецкай вобласьці заявіў лідэр кампартыі Пётр Сіманенка, прадстаўнікі ўладных структур гэтыя сьцьвярджэньні абвяргаюць.
Нечаканыя адмовы прыбыць на выбарчыя ўчасткі ў сувязі з захворваньнямі выяўленыя ў Кіеве – пра гэта паведаміў журналістам у Кіеве кіраўнік выбарчага штабу аб'яднанай апазыцыі «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў. Паводле яго зьвестак, у краіне зарэгістравана 908.000 хворых, пры гэтым колькасьць хворых павялічылася толькі за два дні да выбараў на 400 тысяч.
Асноўная барацьба на выбарах у Вярхоўную Раду ідзе паміж Партыяй рэгіёнаў, Аб'яднанай апазыцыяй «Бацькаўшчына» і партыяй УДАР на чале зь Віталём Клічко.