Пра гэта карэспандэнту нашаму радыё сказаў Пэтэр Стана, прэс-сакратар камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле.
Карэспандэнт нашага радыё ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк папрасіў Пэтэра Стана пракамэнтаваць нядаўнія пагрозы Аляксандра Лукашэнкі прапусьціць у Эўразьвяз нелегальных мігрантаў у выпадку, калі Брусэль ня дасьць Менску грошай на ўмацаваньне заходняй мяжы краіны.
РС: Лукашэнка пагражае, што адчыніць мяжу і прапусьціць у Эўразьвяз мноства ўцекачоў. Ён сапраўды можа такое зрабіць?
Пэтэр Стана: Як вы ведаеце, Эўрапейская камісія наогул не камэнтуе розных заяваў і таго, як іх падаюць у СМІ. Мы толькі можам сказаць, што палітычная дэклярацыя, у якой гуляюць з пытаньнямі бясьпекі на мяжы, не зьяўляецца канструктыўным падыходам, якога Эўразьвяз чакае ад аднаго са сваіх партнэраў, ад аднаго са сваіх суседзяў.
РС: Але адначасова Эўразьвяз выдаткоўвае шмат грошай на ўмацаваньне сваёй усходняй мяжы, у тым ліку і ў Беларусі, гэта так?
Пэтэр Стана: Так. На дадзены момант мы маем дзьве дзейныя праграмы, два праекты памежнага супрацоўніцтва, якія ажыцьцяўляюцца супольна зь Беларусьсю. Першы праект, у якім удзельнічае Беларусь, датычыць рэгіянальнага ўладкаваньня межаў. Я тут гавару пра праекты, якія ажыцьцяўляюцца ў рамках Усходняга партнэрства, гэта значыць, яны прызначаны ня толькі для Беларусі, але і для іншых краінаў-партнэраў. А другі праект засяроджваецца на стварэньні электроннай сыстэмы абмену папярэдняй інфармацыяй паміж мытнымі службамі Беларусі і Ўкраіны. Гэтыя праекты, як бачыце, не датычаць наўпрост пытаньняў міграцыі. Супрацоўніцтва на месцы разьвіваецца вельмі добра, і таму мы кажам, што нам важней зьвяртаць увагу на тое, што насамрэч адбываецца, а не на розныя заявы і дэклярацыі.
РС: Колькі грошай будзе выдаткавана на гэтыя праекты?
Пэтэр Стана: На першы праект, які зьяўляецца навучальным праектам — гэта значыць, на інтэграванае ўладкаваньне межаў — прызначана 2 мільёны эўра. Я маю на ўвазе ня толькі Беларусь, але ўсе краіны, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце. З гэтых грошай фінансуецца навучаньне людзей з усіх краінаў-удзельніц. А другі праект, які датычыць стварэньні электроннай сыстэмы абмену інфармацыяй паміж мытнымі службамі, варты каля 3,5 мільёна эўра.
РС: Ці Беларусь працягвае ўдзельнічаць у гэтых праграмах?
Пэтэр Стана: Так. Адбываецца канкрэтнае супрацоўніцтва па памежных пытаньнях паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Што тычыцца гэтага супрацоўніцтва, дык мы ацэньваем сытуацыю паводле таго, што робіцца, а не таго, што гаворыцца. Гэта супрацоўніцтва, якое прыносіць карысьць абодвум бакам.
Нагадаем, што на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных СМІ 16 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, сярод іншага:
«Мы, як дурачкі, уласным коштам усё, што ідзе з Афганістану праз Расею, лавілі тут. Выбухоўка, радыеактыўныя матэрыялы, нарката. Мы тут усё адсейваем! Навошта нам гэта трэба? Яны ж не да нас ідуць! Яны ідуць праз Расею ў Эўразьвяз. Яны нас шпыняюць, а мы за свае грошы іх абараняем. Я і кажу: плаціце грошы — будзем далей абараняць. Ня будзе грошай — у нас няма магчымасьцяў».