Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Плятформа» накіравала спэцдакладчыку ААН па пытаньнях катаваньняў, жорсткага абыходжаньня і пакараньняў Хуану Мэндэсу тэрміновы зварот пра жорсткае, нялюдзкае і зьневажальнае для людзкай годнасьці абыходжаньне з палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам у Мазырскай папраўчай калёніі № 20.
Як гаворыцца ў звароце, адміністрацыя ўстановы ня толькі з надуманых прычынаў пазбаўляе вязьня кароткатэрміновых і працяглых спатканьняў, харчовых пасылак і перадач, але штодня абражае яго, называючы «дэбілам», «алькаголікам», «гамасекам», «лайном». На адрас Дашкевіча таксама гучаць сэксуальныя пагрозы ды абяцаньні зрабіць зь яго вар’ята. Падобнымі рэчамі пагражалі і нявесьце асуджанага — Насьце Палажанцы — у выпадку, калі гэтая інфармацыя стане здабыткам грамадзкасьці.
Як адзначаецца ў звароце праваабаронцаў, «Плятформа» заклікае Хуана Мэндэса:
• Зьвярнуць увагу на ціск, які чыніцца на палітвязьня Зьмітра Дашкевіча;
• Уступіць у перамовы з урадам Рэспублікі Беларусь, каб прадухіліць катаваньні і гвалт у дачыненьні да Зьмітра Дашкевіча;
• Папрасіць запрашэньня ад беларускага ўраду дзеля «краінавага візыту» ў Беларусь, каб дэталёва азнаёміцца з сытуацыяй вакол Зьмітра Дашкевіча, жыцьцю якога пагражае небясьпека.
28 жніўня на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі.
24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава — на чатыры гады.
Пацярпелых Алега Малышава і Канстанціна Савіцкага, якіх нібыта пабілі Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, ніхто на працэсе так і ня ўбачыў. Суд ужыў да іх асаблівыя ахоўныя захады, бо яны, маўляў, баяцца помсты родных і паплечнікаў Дашкевіча ды Лобава. Таму свае паказаньні яны давалі з суседняга з судовай заляй пакоя, праз прачыненыя дзьверы. Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.
У глыбоцкай калёніі Дашкевіч адбываў пакараньне па крымінальнай справе, узбуджанай у канцы 2010 году. Напярэдадні апошніх выбараў прэзыдэнта Беларусі, 18 сьнежня 2010 году, Дашкевіча і ягонага таварыша па Маладым Фронце Эдуарда Лобава затрымалі ў Менску, абвінаваціўшы ў зьбіцьці двух мужчын. У сакавіку 2011 году Дашкевіч быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы расцанілі арышт Дашкевіча і Лобава, асуджанага на чатыры гады пазбаўленьня волі, як прэвэнтыўную меру дзеля зачысткі актывістаў апазыцыі напярэдадні выбараў.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча і Лобава палітычнымі вязьнямі.

Справа Дашкевіча