І гэта, маўляў, нягледзячы на тое, што афіцыйны Менск запэўніў саюзніка аб спыненьні кантрабанды. Між тым прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч пераконвае, што апошні чыгуначны груз з растваральнікамі быў адпраўлены на экспарт 4 жніўня.
Неназваны расейскі ўрадовец ацаніў страты расейскага бюджэту ад сёлетняга бязмытнага экспарту амаль 3 мільёнаў тон нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў і разбаўляльнікаў на 1 мільярд даляраў. Яшчэ столькі ж недаплаціла Беларусь летась, паклаўшы ў сваю кішэню сама меней 2 мільярды даляраў. Расейскі чыноўнік сьцьвярджае, што беларускі бок працягвае падпольны экспарт дагэтуль, і гаворка зноў пра мільёны тон.
Насуперак чаканьням, скандальная тэма не была ўзьнятая падчас сёньняшняй сустрэчы Міхаіла Мясьніковіча са сваім расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым на саміце СНД у Ялце. Мядзьведзеў яшчэ ў траўні даручыў фэдэральным службам разабрацца зь нюансамі ценевага экспарту нафтапрадуктаў пад выглядам хімічных кампанэнтаў. Пасьля ліпеньскай інспэкцыі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў расейскія пастаўшчыкі спынілі адгрузку ў Беларусь сыравіны для вырабу растваральнікаў, разбаўляльнікаў і змазачных матэрыялаў, што, па словах Мясьніковіча, зрабіла немагчымай далейшую вытворчасьць гэтай прадукцыі.
У канцэрне «Белнафтахім» пра нафтавы экспарт гаварыць адмовіліся. Але, як кажа экспэрт у энэргетычных пытаньнях Аляксандар Ульяненка, статыстыка нафтавых паставак фармальна сьведчыць на карысьць прэм’ер-міністра:
«Так, журналісты спасылаюцца на нейкую расейскую крыніцу з ураду. Ня выключана, што, магчыма, у расейцаў і беларусаў розная інфармацыя па гэтай тэме. Але ж статыстыка сьведчыць, што, хутчэй за ўсё, Мясьніковіч усё ж мае рацыю. Перадусім таму, што па жніўні зафіксаванае значнае скарачэньне аб’ёмаў паставак гэтай прадукцыі ў трэція краіны. Дый адкуль можа быць вытворчасьць на „мільёны тон“, калі няма сыравіны, калі прыпыненыя пастаўкі патрэбных кампанэнтаў? Таму ў дадзеным выпадку, мяркую, больш давяраць варта Мясьніковічу, чым Ройтэрс».
З уступленьнем у Мытны зьвяз Беларусь атрымлівае расейскую нафту бязмытна, пералічваючы ў расейскі бюджэт экспартнае мыта на нафтапрадукты. Аднак неўзабаве Масква западозрыла партнэраў у дваістай гульні — Беларусь прадала гатовага паліва больш, чым можа вырабіць. Пазьней былі агучаныя прэтэнзіі: бяз сплаты мыта і пад выглядам хімічных кампанэнтаў вывозяцца гатовыя нафтапрадукты. Пра гэта сьведчыць і статыстыка: за 2011 год Беларусь вырабіла больш за 2 мільёны тон растваральнікаў і разбаўляльнікаў — пры тым, што аб’ём іх усясьветнага рынку не перавышае 1,5 мільёна тон. Сёлета паводле аналягічнай схемы за мяжу пастаўлена блізу 3 мільёнаў тон гэтага ня самага хадавога тавару.
Намесьнік дырэктара Інстытуту энэргетычных дасьледаваньняў Расейскай акадэміі навук Уладзімер Ліхачоў лічыць, што Масква цяпер дарэмна спрабуе выставіць Менск у выглядзе «ашуканца», бо пры падпісаньні мытных пагадненьняў забарона на экспарт разбаўляльнікаў ды растваральнікаў наўпрост ня ўказвалася, і Беларусь скарыстала гэта спаўна. А Масква папросту недаацаніла размах бізнэсу на растваральніках:
«Я думаю, што гэта нармальны гаспадарчы момант, калі партнэры трапляюць у якуюсьці сытуацыю ўзаемнага непаразуменьня — магчыма, папярэдне не ўзгадняючы ці не інфармуючы адзін аднаго адносна сваіх дзеяньняў. Але, як правіла, потым гэта ўсё ўтрасаецца ў рабочым парадку. Ня думаю, што трэба казаць пра нейкую сплянаваную акцыю. Пэўны гаспадарчы суб’ект такім чынам вырашыў мінімізаваць свае выдаткі ці, наадварот, атрымаць большы прыбытак. То бок ня бачу ў гэтым нейкай антысаюзьніцкай дзейнасьці Беларусі. Папросту не адпрацаваны мэханізм доўгатэрміновых сумесных рашэньняў. Калі б ён быў адпрацаваны, калі б прадугледжвалася ў пагадненьні, адразу было б запісана — маўляў, растваральнікі пастаўляць нельга — тады не было б і праблемаў. Але не было гэтага запісана, упусьцілі момант. Так што на каго цяпер наракаць?»
Беларускі бок таксама абвяргае зьвесткі ў расейскім друку, што Менск заблякаваў прапановы Расеі па разбаўляльніках і растваральніках. Сёньня тлумачэньні быў вымушаны даваць колішні віцэ-прэм’ер беларускага ўраду, а цяпер прадстаўнік Беларусі ў Радзе Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас. У інтэрвію Інтэрфаксу чыноўнік пацьвердзіў: Расея сапраўды ўнесла тры праекты рашэньня адносна ўрэгуляваньня адносінаў у сфэры вытворчасьці спрэчнай прадукцыі на мытнай тэрыторыі. А паколькі Беларусь прынцыпова ня супраць падобнага ўрэгуляваньня, усе дакумэнты накіраваныя на вывучэньне ў калегію камісіі. Пасьля гэтага экспэрты дзьвюх краінаў павінны супольна прапанаваць магчымыя варыянты разьвязаньня спрэчнай сытуацыі.