Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова супраць удзелу ў Мытным саюзе


Дэпутаты малдаўскага парлямэнту 27 верасьня адхілілі законапраект камуністаў аб правядзеньні рэфэрэндуму адносна ўступленьня Малдовы ў Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстану.

Супраць гэтай ініцыятывы выступілі 53 дэпутаты. Камуністы на знак пратэсту пакінулі залю паседжаньняў.

Між тым лідэр ПКРМ Уладзімер Варонін заявіў, што фракцыя камуністаў будзе пастаянна выносіць на абмеркаваньне парлямэнту праект аб правядзеньні рэфэрэндуму аб уваходжаньні Малдовы ў Мытны саюз, пакуль яго ня прымуць.

Пры гэтым, як паведамлялася, малдаўскі парлямэнт ратыфікаваў пагадненьне аб зоне вольнага гандлю з краінамі СНД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG