Вызваленьне Сяргея Каваленкі камэнтуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі:
«Я ўпэўнены, што ніякіх прыліваў гуманізму ў беларускага кіраўніцтва не бывае. Гэта разьлічаны палітычны ход, і тут два чыньнікі маюць істотнае значэньне.
Па-першае, тое, што Каваленка ўсё ж мусіў падпісаць адпаведную паперу. Зразумела, што гэта мужны чалавек і проста ў яго падарванае здароўе, і дзякуй Богу, што ён выйшаў на волю. Але, тым ня менш, беларускае кіраўніцтва атрымала фармальную падставу для вызваленьня. І прапаганда гэта выкарыстоўвала і будзе выкарыстоўваць, што, маўляў, вось людзі прызнаюць, што яны вінаватыя, і гэта ёсьць апраўданьне канвэеру рэпрэсій. Таму зразумела, што выпускаюць найперш тых, хто падпісаў такія прашэньні.
А па-другое, што неўзабаве Эўразьвяз мае разглядаць пытаньне пра санкцыі. І вось гэта такі пробны шар, бо гэта недастаткова, каб палепшыць адносіны з Эўропай, але дастаткова, каб прытармазіць непажаданыя рашэньні і пачаць нейкую гульню на заходнім кірунку».