Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Эўрапарлямэнту расчараваныя Лукашэнкам


Уплывовыя дэпутаты Эўрапарлямэнту раскрытыкавалі выбары і заклікалі Лукашэнку перагледзець свае дзеяньні і вызваліць палітвязьняў.

Заяву падпісалі Яцэк Пратасэвіч, Філіп Качмарак, кіраўнік дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю, Эльмар Брок, старшыня камітэту па замежных справах, група Эўрапейскай Народнай Партыі ў Эўрапарлямэнце.

«Са шкадаваньнем мусім прызнаць, што выбары ў Беларусі зноў не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Нягледзячы на нязначныя зьмены ў праўную аснову для выбараў, напрыклад, павелічэньне колькасьці кандыдатаў з боку палітычных партыяў, беларускія ўлады не забясьпечылі рэальных, справядлівых і празрыстых выбараў. Паводле папярэдніх высноў БДІПЧ/АБСЭ, выбары не стварылі справядлівай канкурэнцыі паміж кандыдатамі, было таксама шмат выпадкаў парушэньня беларускага выбарчага заканадаўства».

У заяве адзначаецца, што многім кандыдатам ад апазыцыі было адмоўлена ў рэгістрацыі з-за нязначных недахопаў, зьвязаных зь іх даходамі або несапраўднымі подпісамі.

Акрамя таго, гаворыцца ў заяве, кандыдатам, якія заклікалі да байкоту, адмовілі ў эфіры на тэлебачаньні

Паводле аўтараў заявы, беларускія ўлады застаюцца глухімі да шматлікіх заклікаў міжнароднай супольнасьці. Такім чынам, яны яшчэ больш аддаляюцца ад дэмакратычных стандартаў і трымаюць сваю краіну ў ізаляцыі.

«Мы заклікаем беларускія ўлады перагледзець свае дзеяньні для паляпшэньня і змяненьня выбарчага заканадаўства і правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі. Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зьняволеных і паважаць сваіх грамадзянаў, абараняючы іх асноўныя свабоды і дазваляючы ім карыстацца сваімі асноўнымі правамі», гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG