Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 Васіль Палякоў зьвярнуўся ў суд з пазовам да тэлерадыёкампаніі «Гомель», якая не пусьціла ягоны тэлезварот да выбарцаў у эфір.
Палякоў: «Цэнтральная камісія зрабіла крайняй тэлерадыёкампанію. Яна толькі рэкамэндавала не пускаць у эфір апазыцыйных кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту выбараў. А рашэньне не пускаць у эфір прымала сама тэлерадыёкампанія. І атрымліваецца, што калі ёсьць нейкія прэтэнзіі, то трэба менавіта супраць тэлерадыёкампаніі накіроўваць скаргу. Выбарчы кодэкс наагул не прадугледжвае працэдуры вырашэньня падобных канфліктаў — менавіта працэдуры абскарджваньня забароны на тэлевыступ».