Такое меркаваньне выказала падчас online-канфэрэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына:
«Гэтая перадвыбарчая кампанія паказала, што трэба ўдасканаліць нормы заканадаўства, якія рэгулююць парадак вядзеньня перадвыбарчай агітацыі. Наша заканадаўства было разьлічана, зрэшты, як і любое, на законапаслухмяных грамадзян. І калі мы кажам „перадвыбарная агітацыя“, то маем на ўвазе, што кандыдат ідзе і агітуе за сябе ці, на благі канец, супраць каго-небудзь».
Яна адзначыла, што ніхто не чакаў, што за грошы дзяржавы будзе ісьці агітацыя супраць удзелу ў выбарах, арганізаваных дзяржавай.
«Аказалася, трэба заўсёды разьлічваць на тое, што кандыдаты розныя і сярод іх ёсьць людзі, якія не адчуваюць ніякай удзячнасьці да дзяржавы, і паводзяць яны сябе адпаведным чынам, зрываючы тое, што гэтая дзяржава арганізавала. Такіх прабелаў трэба пазбаўляцца», — падкрэсьліла старшыня Цэнтравыбаркаму.
Яна таксама адзначыла, што ўсякую згадку пра агітацыю супраць выбараў трэба выводзіць у асобную норму, якая не падпадае ні пад адну з тых, што існуюць цяпер, і абавязкова забараніць кандыдатам, якія ўдзельнічаюць у выбарах, праводзіць агітацыю за іх байкот.
Сябра Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу Віктар Карняенка пракамэнтаваў заяву Лідзіі Ярмошынай:
«Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі павінен быць арбітрам. У спадарыні Ярмошынай гэта абсалютна не атрымліваецца. Яна заняла жалезабэтонную пазыцыю абаронцы дзейнай улады і нават не хавае гэтага. Таму ўсе яе захады накіраваныя на забесьпячэньне пэўнага выніку. Разважаць ёй пра „ўдзячнасьць“ і „няўдзячнасьць“ абсалютна ня варта. Калі яна так прапанавала, то, хутчэй за ўсё, так і здарыцца. Гэта значыць, што будзе зроблены яшчэ адзін крок далей ад дэмакратыі. Улады любой краіны павінны імкнуцца, каб грамадзянін цаніў сваё права выбарца. У нас гэтага няма. Не застаецца ніякага іншага спосабу прадэманстраваць нязгоду з уладай, як такое „галасаваньне нагамі“».