«Як ісьці на выбары, калі за кратамі знаходзяцца палітвязьні?» — так кандыдатка патлумачыла асноўную прычыну свайго рашэньня зьняцца з выбараў.
Вольга Кавалькова балятуецца ў Шабаноўскай акрузе № 71. З кандыдатаў гэтай акругі ў дэбатах удзельнічалі актывіста «Белай Русі» Аксана Няхайчык і сябра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Ўладзімер Шабан.
Вольга Кавалькова заявіла аб намеры зьняць сваю кандыдатуру да дня галасаваньня. Дыскусію на гэту тэму пачаў яе апанэнт Уладзімер Шабан:
«Вы ставіце перад сабой мэту штосьці зьмяніць да лепшага ў гэтай краіне. Чаму Вы ўвесь час заклікаеце байкатаваць выбары? Мала таго, што самі будзеце здымацца, я так зразумеў, дык яшчэ і астатніх людзей заклікаеце. Чаго вы дабіваецеся?»
Кавалькова: «Сёньня выбары ня тыя, якія я хацела б, каб былі ў нашай краіне. На жаль, за нас з вамі гэтыя выбары ўжо зрабілі. Ня важна, як мы галасуем, а важна, хто лічыць нашы галасы. У акруговых камісіях — 99% праўладных сяброў. Вы ведаеце, што заявы апазыцыйных кандыдатаў увогуле не разглядаліся? Ісьці на выбары, калі за кратамі знаходзяцца палітвязьні? Гэта ўлады прымушаюць нас казаць: я здымаюся з выбараў. Пры іншай уладзе можа быць размова, каб удзельнічаць у выбарах».
Шабан: «Вы маладая дзяўчына. Тыя, хто там сядзяць, яны, што думаеце, вас перажывуць? Цяпер ёсьць вялікія шанцы зацікавіць аўдыторыю, выступіць прыгожа, піяр стварыць, каб у будучыні вас запомнілі, і калі ўлада будзе мяняцца, каб вы былі там. А так вы здыміцеся, і што далей?»
Кавалькова: «Ведаеце, калі ўлада будзе мяняцца, мяне будуць ведаць, таму што я асоба вельмі выдатная. Я скончыла Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў, я працую на трох працах. Гэтае пытаньне вы мне ня зараз будзеце задаваць, а калі ўлада зьменіцца, і я буду ў кіраўніцтве знаходзіцца. Тады я вам на гэтае пытаньне адкажу. Я адзначаю, што сёньняшнія выбары я не лічу сумленнымі».