На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі і філёзаф, мэдыя-экспэрт Алесь Анціпенка.
Цыганкоў: Ці можна скласьці нейкую агульную карціну прапагандысцкая эфэкту гэтай выбарчай кампаніі? Ці сталі выступы кандыдатаў у дэпутаты такой падзеяй, як гэта былі выступы кандыдатаў у прэзыдэнты ў 2010 годзе? Ці вы згодныя з тымі экспэртамі, якія сьцьвярджаюць, што гэтая кампанія не аказвае сур’ёзнага ўплыву на беларускае грамадзтва, у тым ліку і ў інфармацыйнай сфэры?
Анціпенка: Праблема ў тым, што беларускае грамадзтва зусім не чакае, што на гэтых выбарах яно стане сьведкам сутыкненьня ідэяў, поглядаў, палітычных пэрспэктываў і гэтак далей.
Зь іншага боку, і самі кандыдаты ў сваёй бальшыні пазбаўленыя элемэнтарнага досьведу публічнай камунікацыі. У тэлеэкране яны выглядаюць дастаткова непрывабна, запінаюцца, ня могуць сфармуляваць дакладна думкі альбо нават увогуле гатовыя адмовіцца ад сваіх выступаў ці удзелу ў тэледэбатаў.
То бок, на вялікі жаль, у нашым грамадзтве адсутнічае сапраўдны дыялёг, сапраўдная рэпрэзэнтацыя розных інтарэсаў, якія належаць розным сацыяльных і палітычным часткам грамадзтва. Камунікацыя адбываецца амаль выключна па вэртыкальнай мадэлі, зьверху ўніз, адсутнічае сур’ёзнае абмеркаваньне праблемаў, якія ёсьць у грамадзтве.
Цыганкоў: Давайце ўдакладнім — тое, што многія кандыдаты ў дэпутаты выглядаюць слаба, вы адносіце да іх палітычных хібаў, ці яны проста былі пастаўленыя ў такія ўмовы, дзе не маглі праявіцца?
Анціпенка: І тое і другое. Мы ведаем, што шэраг кандыдатаў не дэманструюць ніякага ўменьня камунікаваць з публікай. З іншага боку, мы ведаем, што ёсьць цэнзура, і магчымасьць карэктаваць іхнія мэсіджы. Некаторыя з апазыцыйных кандыдатаў увогуле ня здолелі патрапіць у эфір.
Але важна тое, што ўладамі штучна стрымліваецца хоць які напал палітычнай барацьбы. Увогуле, парлямэнцкая кампанія зусім не прэзэнтуецца дзяржаўнымі мэдыямі. І можна паказаць пра тое, што фактычна мы ня маем паўнавартаснай палітычнай кампаніі. Таму ўплыў на грамадзтва гэтых выступаў мінімальны. Гэта яшчэ накладаецца на тое, што ў грамадзтве цяпер пануе палітычная паныласьць і абыякавасьць.
Цыганкоў: Ці паўплывалі нэгатыўна на імідж улады яе дзеяньні падчас тэлевыступаў кандыдатаў? То забаранялі гаварыць пра байкот, то «ламалася» апаратура, то дазвалялі...
Быкоўскі: Я бачу гэта такім чынам. Абывацель бачыў па ТБ альбо выступ, альбо музыку замест выступу. Таму калі казаць пра шырокія колы грамадзтва, то, найхутчэй, пра ўсе гэтыя спрэчкі і закулісную барацьбу мала хто даведаўся. Разам з тым, напрыклад, спадар Лябедзька, вельмі добра, тэхналягічна падрыхтаваўся, і выступіў дастаткова пераканаўча. Іншая справа, што ня ўсе пасланьні ў ягоным выступе можна расшыфраваць чалавеку, які актыўна не ангажаваны ў палітыцы.
Калі казаць пра іншых кандыдатаў, то большасьць не былі падрыхтаваныя. Зусім незразумелай была сытуацыя з дэбатамі, калі часам у іх удзельнічалі аднадумцы, а часам удзельнікі дэбатаў адмаўляліся абмяркоўваць балючыя ці нязручныя пытаньні. У выніку ўсё гэта выглядала як непаравараная каша, якая не была цікавай.
Я згодны са спадаром Анціпенкам, што гэта кампанія аказалася не да канца палітычнай. Гэта закладзена як сыстэмай, гэтак і ўдзельнікамі, некаторыя хацелі выкарыстаць кампанію, каб сказаць пра байкот. І ў многіх выбарнікаў дагэтуль няма зразумелага бачаньня, што трэба рабіць падчас гэтых выбараў — ісьці альбо не ісьці.
Цыганкоў: Калі шэраговы выбарнік глядзіць выступы праўладных кандыдатаў, іхнія шэрыя і бляклыя прамовы, то ён можа падумаць — «навошта мне галасаваць за такіх кандыдатаў, няма чаго ісьці на гэтыя выбары»?
Быкоўскі: Натуральна. У Беларусі ўжо ад 1996 году фактычна адсутнічае публічная палітыка, а прамоўніцкае майстэрства маюць хіба тыя, хто быў дэпутатамі ў Вярхоўным Савеце 12 і 13 скліканьня. Астатнім яно проста не спатрэбілася, і яны проста ня маюць такога досьведу.
Анціпенка: Мы ўцягваемся ў пэрыяд сур’ёзнага палітычнага і эканамічнага застою. Адсутнічае палітычны крэатыў з боку афіцыйных уладаў. Тыя ж самыя асобы і твары, кампанія разгортваецца паводле аднолькавых схемах. І гэта тэндэнцыя ў пэрспэктыве істотна паўплывае на сьвядомасьць беларускага грамадзтва. Проста людзі будуць усё больш адчуваць адлучанымі ад таго, што адбываецца ў тэлеэфіры, і ў палітыцы ўвогуле. Я думаю, можна сказаць, што нас чакае пэрыяд, які можна ахарактарызаваць як своеасаблівыя брэжнеўскія часы з элемэнтамі андропаўшчыны.
Цыганкоў: Падчас гэтай выбарчай кампаніі ўлада не адышла ад свайго тэзісу, які калісьці выказаў сам Лукашэнка, што ў Беларусі ёсьць адзін палітык — сам Лукашэнка. Гэта кампанія не нарадзіла новых яркіх праўладных палітыкаў — ім проста не было дадзена шанцаў на гэта. Ці гэта адбылося наўмысна, альбо гэта ідзе натуральным чынам у рамках існай палітычнай сыстэмы ў Беларусі
Быкоўскі: Я б сказаў, гэта стала праявай палітычнай сыстэмы ў Беларусі, дзе ёсьць толькі «адзін палітык», а іншым не дазволена граць гэтую ролю.
Увогуле кампанія адбываецца ва ўмовах эканамічнага крызісу, людзей гэта моцна хвалюе. Але ў Беларусі гэтае пытаньне падчас дэбатаў, падчас усёй кампаніі амаль зусім не абмяркоўваецца. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што кампанія несапраўдная.
Звычайна кожныя выбары, якімі б цацачнымі яны не былі, заўсёды нараджаюць нейкіх «дзікіх» незалежных кандыдатаў, якія чамусьці вырашылі пайсьці ў палітыку, адстойваючы свой мост, пад’езд, і гэтак далей. Спадзяюся, і на гэтых выбарах мы можаш нешта такое пабачыць, тым больш ва ўмовах крызісу.
Анціпенка: Так, улада імкнецца дэпалітызаваць выбарчы працэс, і гэта адбываецца на пасіўнасьці выбарцаў. То бок выбары пераўтвараюцца ў чыста рытуальнае дзеяньне, якім яно было за савецкім часам. Калі савецкія людзі проста прыходзілі на выбарчыя ўчасткі, каб ня быць заўважаным у неляяльнасьці да камуністычнай улады. І выбар рабіўся заўсёды шляхам прачытаньня кароткай інфармацыі на стэндах пра кандыдатаў. Цяперашняя кампанія мне ўсё болей нагадвае савецкую мадэль выбараў.
«Уладамі штучна стрымліваецца хоць які напал палітычнай барацьбы»

«У Беларусі ўжо ад 1996 году фактычна адсутнічае публічная палітыка»

«Нас чакае пэрыяд, які можна ахарактарызаваць як своеасаблівыя брэжнеўскія часы з элемэнтамі андропаўшчыны»