Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбаркамы патрабуюць ліцэнзію


 Андрэй Юркоў
Андрэй Юркоў

«Тэхніка разьвіваецца хутчэй, чым выбарчае заканадаўства», — высьветліў на ўласным прыкладзе апазыцыйны актывіст з Горак Андрэй Юркоў.

Кандыдат у дэпутаты па Горацкай акрузе Андрэй Юркоў замовіў друк сваіх перадвыбарчых улётак у прыватнага прадпрымальніка, які ня мае ліцэнзіі на афсэтны друк.

Андрэй карыстаўся ягонымі паслугамі і ў часе ранейшых выбарчых кампаній. Але гэтым разам, калі грошы ўжо былі пералічаныя, у акруговай камісіі яму сказалі, што забараняюць карыстацца паслугамі фірмаў безь ліцэнзіі на друк.

«На лічбавы друк не патрэбная ліцэнзія. Але і ў акруговай камісіі, і ў ЦВК патрабуюць, каб улёткі вырабляліся толькі ў фірме зь ліцэнзіяй. Але ліцэнзія выдаецца на масавы афсэтны друк, а такіх фірмаў у нашай вобласьці ўсяго некалькі. І яны, да таго ж, не вырабляюць самаклейных плякатаў, якія я таксама хачу вырабіць. Выглядае, што тэхнічны прагрэс разьвіваецца хутчэй за нашае заканадаўства», — распавёў «Свабодзе» Юркоў.

Андрэй вырашыў друкаваць улёткі ў фірме, зь якой заключыў дамову, і раздаваць іх выбарцам. Але ў такім выпадку яго пагражаюць зьняць з выбараў.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік пацьвердзіў «Свабодзе», што паводле заканадаўства перадвыбарчыя ўлёткі можна друкаваць толькі ў фірмах, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG