Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія забараніла ўезд 60 расейскім чыноўнікам


Апазыцыйны расейскі палітык Барыс Нямцоў на мітынгу з партрэтам Сяргея Магніцкага
Апазыцыйны расейскі палітык Барыс Нямцоў на мітынгу з партрэтам Сяргея Магніцкага

Лёнданская газэта The Sunday Times паведаміла, што кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй распарадзілася не дазваляць 60-ці расейскім грамадзянам уезд у краіну — у сувязі зь іх магчымым дачыненьнем да сьмерці ў расейскім СІЗА юрыста Сяргея Магніцкага.

Першапачаткова зьвесткі аб фарміраваньні падобнага сьпісу непажаданых для ўезду ў Вялікабрытанію грамадзян Расеі зьявіліся каля году таму. Тады адна з брытанскіх газэт паведаміла пра гэта, спасылаючыся на чыноўнікаў брытанскай іміграцыйнай службы.

Паводле некаторых расейскіх СМІ, прадстаўнік амбасады Вялікабрытаніі ў Маскве адмовіўся камэнтаваць факт атрыманьня зь Лёндану падобнага сьпісу.

Так званы «сьпіс Магніцкага» стварыў сэнатар ЗША Бэнджамін Кардзін. У красавіку 2010 году ён сумесна з сустаршынёй Камісіі Кангрэсу ЗША па правах чалавека зьвярнуўся з заявай да дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан. Да ліста быў прыкладзены сьпіс з 60-цю прозьвішчамі расейскіх чыноўнікаў і кароткае апісаньне меркаванай ролі кожнага зь іх у справе фонду Hermitage Capital, юрыстам якога зьяўляўся Магніцкі.

Сяргей Магніцкі абвінавачваўся ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ён памер у маскоўскім СІЗА ў лістападзе 2009 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG