Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60 расейскіх чыноўнікоў ня хочуць пускаць у Эўропу


60 афіцыйных асобаў Расейскай Фэдэрацыі, якія мелі дачыненьне да сьмерці ў турме адваката Сяргея Магніцкага, могуць быць абвешчаны асобамі нон-грата і ня змогуць уехаць у краіны Эўразьвязу, а іх рахункі замарожаныя.Такую пастанову адзінагалосна прыняў Камітэт замежных справаў Эўрапарлямэнту.

У сьнежні рэзалюцыя будзе вынесена на галасаваньне поўнага складу Эўрапарлямэнту, і калі яна будзе ўхвалена, яе мусіць зацьвердзіць Эўракамісія.

Сяргей Магніцкі, юрыст кампаніі Эрмітаж Капітал, быў арыштаваны ў 2008 годзе пасьля таго, як ён абвінаваціў кіраўніцтва МУС Расеі ў крадзяжы 173 млн. даляраў з фэдэральнай скарбніцы. Магніцкі памёр у турме ў 2009, пасьля таго як яму было адмоўлена ў мэдычнай дапамозе. Сэнат ЗША і парлямэнт Канады таксама разглядаюць санкцыі супраць 60 расейскіх урадоўцаў.
XS
SM
MD
LG