Рэгіянальны каардынатар кампаніі «За справядівыя выбары», вылучэнец ў кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора так гаворыць пра патэнцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты:
«Сярод прэтэндэнтаў у кандыдаты — гэта найперш кіраўнікі прадпрыемстваў, установаў, якія, хутчэй за ўсё, і будуць прызначаны дэпутатамі. Не абраны, а менавіта прызначаны. Гэта той жа Валер Жмайлік, генэральны дырэктар вытворчага аб’яднаньня „Гомсельмаш“, іншыя генэралы ад вытворчасьці, якія маюць пэнсійны ўзрост».
61-гадовы генэральны дырэктар Жмайлік балятуецца ў Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай акрузе № 32 і ў верасьні мае замяніць іншага пэнсіянэра — былога старшыню Гомельскага гарвыканкаму Аляксандра Бяляева, які адсядзеў адну кадэнцыю ў Палаце прадстаўнікоў і якога цяпер пасунулі ў бок.
У Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе № 35 на дэпутацкі мандат прэтэндуе пэнсіянэрка, галоўны ўрач абласнога кардыялягічнага дыспансэра, дэпутатка аблсавета, член Савета Рэспублікі Ганна Лапаціна.
Яна заменіць 63-гадовую дэпутатку, былую кіраўніцу адміністрацыі Савецкага раёну Тацяну Філімончык.
Дырэктар Рэчыцкага метызнага заводу, пэнсіянэр па ўзросце Адам Вашкоў мае перасесьці з дырэктарскага ў парлямэнцкае крэсла, якое на гэты час займае колішняя начальніца фінансавага аддзелу райвыканкаму Ала Ісачанка.
Пайшлі ў дэпутаты й некаторыя раённыя кіраўнікі: у Рэчыцы і Жлобіне — старшыні выканкамаў адпаведна Пётр Шостак і Леанід Апанасюк, у Сьветлагорску — старшыня райсавета Галіна Філіповіч.
37 кандыдатаў у рэгіёне вылучылі палітычныя партыі:
Уладзімер Кацора: «Вядома, што яны больш для антуражу, для напаўненьня, каб быў выгляд нейкай канкурэнцыі. І тут ёсьць падзел. Сябры АГП ідуць на выбары са сваёй пазыцыяй, да іх далучыўся БНФ — мы будзем здымацца. Ёсьць яшчэ „Справядлівы сьвет“, які заяўляе, што будзе ісьці да канца, — яны перасьледуюць мэту прапіярыць партыю, і ня больш за тое. Шанцаў быць дэпутатам ад дэмакратычных сілаў наагул няма».

- Аб’яднаная грамадзянская партыя — 7
- Рэспубліканская партыя працы й справядлівасьці — 6
- партыя левых «Справядлівы сьвет» — 5
- КПБ — 2
- БНФ — 1.
- вызначылася ў рэгіёне Ліберальна-дэмакратычнай партыя, якая вылучыла ў кандыдаты 16 сваіх прэтэндэнтаў.