Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі ПЭН-цэнтар прысудзіў прэмію Ірыне Халіп


Ірына Халіп
Ірына Халіп
Прэмія ў памяць пра былога прэзыдэнта нямецкага ПЭН-цэнтру Германа Кестэна ўручаецца напярэдадні міжнароднага Дня зняволеных пісьменьнікаў, які адзначаецца 15 лістапада. Прэмію атрымліваюць літаратары і журналісты за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека і тыя зь іх, хто трапляў пад палітычныя рэпрэсіі.

Сёлета ўганараваньне ляўрэатаў заплянаванае на 11 лістапада, аднак асабіста атрымаць прэмію Ірына Халіп наўрад ці зможа. 16 траўня 2011 году ў рамках крымінальнай справы пра «масавыя беспарадкі» ў Менску 19 сьнежня 2010 году яна была асуджаная да 2 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 2 гады.

У адпаведнасьці з прысудам, ёй забаронены выезд за межы краіны. Аднак Ірына Халіп не выключае, што на цырымоніі можа альбо прысутнічаць яе прадстаўнік, альбо яна падрыхтуе адмысловы відэазварот.

Ляўрэатамі прэміі Германа Кестэна ў розныя гады былі нямецкія празаікі Ангеліка Мехтэль і Гюнтэр Грас, англійскі драматург Гаральд Пінтэр, расейская журналістка Ганна Паліткоўская ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG