Як стала вядома супрацоўнікам «Плятформы», ніякай адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да супрацоўніцы арганізацыі Алены Красоўскай, якой інкрымінуецца нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы, у Партызанскім РУУС, не заведзена.
Сама Красоўская, якая ад 31 ліпеня ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсьціна, сёньня раніцай падчас сустрэчы з адвакатам паведаміла, што ў той дзень а 16-й гадзіне да яе ля яе дому падышлі людзі ў цывільным і прадставіліся супрацоўнікамі Партызанскага РУУС. Не тлумачачы прычыны, яны прапанавалі жанчыне праехаць разам зь імі. Красоўскую даставілі ў апорны пункт, дзе на яе склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.
Яна таксама апавяла, што падчас складаньня пратаколу ўчастковы міліцыянт кудысьці тэлефанаваў і ўдакладняў, што яму рабіць далей. Потым супрацоўніцу «Плятформы» даставілі ў ЦІП на Акрэсьціна.
Тым часам у адказ на сёньняшні запыт «Плятформы» супрацоўнікі раённага адзьдзелу міліцыі паведамілі праваабаронцам, што адміністрацыйны пратакол на Красоўскую не складаўся і пра справу ім нічога не вядома.
На якой падставе жанчына апынулася на Акрэсьціна, міліцыянты таксама патлумачыць ня могуць. Тым часам на Акрэсьціна настойваюць, што ў дачыненьні да супрацоўніцы «Плятформы» маецца справа аб адміністрацыйным правапарушэньні. Аднак, дзе знаходзяцца дакумэнты, ніхто ня ведае.
Паводле кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнкі, ствараецца ўражаньне, што яго калега ўтрымліваецца на Акрэсьціна незаконна. Праваабаронцы маюць намер высьветліць сапраўдныя прычыны затрыманьня сваёй калегі.
Андрэй Бандарэнка так патлумачыў абвінавачваньні на адрас Красоўскай:
«Яна настолькі выхаваны і добры чалавек, што ўявіць сабе, што яна ўжывае нейкія брыдкія словы на вуліцы ці дома, я ніяк не магу. Ва ўсялякім разе, мне ніколі не даводзілася гэтага чуць».
Паводле Бандарэнкі, «цяпер адвакат удакладняе, дзе знаходзіцца адміністрацыйная справа Красоўскай. Ці перадалі яе ў суд, або дакумэнты па-ранейшаму знаходзяцца ў РАУС. Згодна з нашым заканадаўствам, яе справа павінна быць перададзеная ў судовыя інстанцыі цягам 48 гадзін пасьля затрыманьня, то бок да 16-й гадзіны сёньня. Калі гэтага не адбудзецца, то не пазьней як праз 72 гадзіны, то бок заўтра, Алена павінна быць на волі».
Сама Красоўская, якая ад 31 ліпеня ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсьціна, сёньня раніцай падчас сустрэчы з адвакатам паведаміла, што ў той дзень а 16-й гадзіне да яе ля яе дому падышлі людзі ў цывільным і прадставіліся супрацоўнікамі Партызанскага РУУС. Не тлумачачы прычыны, яны прапанавалі жанчыне праехаць разам зь імі. Красоўскую даставілі ў апорны пункт, дзе на яе склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.
Яна таксама апавяла, што падчас складаньня пратаколу ўчастковы міліцыянт кудысьці тэлефанаваў і ўдакладняў, што яму рабіць далей. Потым супрацоўніцу «Плятформы» даставілі ў ЦІП на Акрэсьціна.
Тым часам у адказ на сёньняшні запыт «Плятформы» супрацоўнікі раённага адзьдзелу міліцыі паведамілі праваабаронцам, што адміністрацыйны пратакол на Красоўскую не складаўся і пра справу ім нічога не вядома.
Алена Красоўская-Касьпяровіч