На думку вэб-распрацоўшчыка сайту, узлом быў мэтанакіраваны і яго спрабавалі зьдзейсьніць спэцыяльна падрыхтаваныя людзі. Атака на сайт была ажыцьцёўленая шляхам заліцьця PHP Shell — скрыпту, які надзяляе зламысьнікаў правамі адміністратара
Спроба ўзлому была прадухіленая, але некаторы час асобныя функцыі сайту былі прыпыненыя. На гэты момант выяўленыя недахопы выпраўленыя.
Тыдзень таму кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка быў прымусова дастаўлены ў КДБ Беларусі, дзе яму паведамілі, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік у органах дзяржбясьпекі. Згодна з апошнім указам прэзыдэнта Лукашэнкі, грамадзяне, якія стаяць на прафіляктычным уліку ў органах КДБ, будуць абмежаваныя ў выезьдзе за мяжу.