Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне абмяркоўваюць прычыны адстаўкі кіраўніцтва фэдэральнай паліцыі


У сваім камэнтары нямецкае радыё Deutschlandfunk піша, што 30 ліпеня кіраўніку нямецкай фэдэральнай паліцыі Матыясу Зэгеру афіцыйна паведамяць пра адстаўку.

«Наконт прычынаў, чаму ён мусіць пакінуць пасаду, пакуль яшчэ ходзяць толькі здагадкі. Называюць кантакты зь Беларусьсю, барацьбу за ўладу і злоўжываньне службовым становішчам. Што насамрэч стаіць за адстаўкай — невядома. Невядома і тое, адкуль ідуць няспраўджаныя заявы пра ягоныя сувязі зь беларускім рэжымам», — адзначае Deutschlandfunk і працягвае:

«Ва ўладнай кааліцыі можна пачуць, што беларуская справа, так бы мовіць, „прыцягнутая за валасы“. Нягледзячы на гэта, чуткі робяць з шэфа паліцыі абвінавачанага. У такой сытуацыі лягічна было б усё ж дачакацца тлумачэньняў ад самога Зэгера».

Паводле Deutschlanfunk, з адстаўкай Зэгерса і ягоных намесьнікаў ведамства, як кажуць, засталося без галавы. Супрацоўнікі міністэрства ў глыбокім расчараваньні. Калі так абышліся зь іхнім кіраўніцтвам, то што можа быць зь імі самімі?

Тым часам нямецкая апазыцыя называе прычынай адстаўкі менавіта сувязі высокіх паліцэйскіх чыноў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Левай партыі Нямеччыны Грэгар Гізі ў размове з журналістамі ня выключыў, што беларускі спэцназ міліцыі быў бы проста ня ў стане настолькі жорстка здушыць дэманстрацыі ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, каб ня досьвед, пераняты ў нямецкіх калегаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG