27-гадовы Ігар Случак невыпадкова называе сябе «кандыдатам ад сацыяльных сетак» — 60 працэнтаў сябраў ягонай ініцыятыўнай групы прыйшлі з інтэрнэту. Штодня Случак зьбірае подпісы сярод жыхароў Гомеля і потым дзеліцца ў Інтэрнэце статыстыкай і сваімі ўражаньнямі. Ігар дзівіцца, навошта партыйныя кандыдаты вылучаюцца ад сваіх партыяў і не выкарыстоўваюць магчымасьць кантакту зь людзьмі падчас збору подпісаў. У 2009 годзе ён распачаў грамадзянскую кампанію «Справаводзтва па-беларуску», мэта якой — перавод справаводзтва ў дзяржаўных установах і іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, зьмяненьне заканадаўства аб мовах і павышэньне статусу беларускай мовы ў Беларусі.
Цыганкоў: «У дэмакратычнай грамадзкасьці вельмі неадназначныя меркаваньні наконт неабходнасьці ўдзелу ў гэтых выбарах. Вы ўжо даволі ярка пачалі сваю кампанію, зьбіраеце подпісы, актыўна прысутнічаеце ў сацыяльных сетках. Але якая мэта вашага ўдзелу ў кампаніі? Вы што — усур’ёз разьлічваеце прайсьці ў парлямэнт і стаць дэпутатам?»
Случак: «Вядома, заўсёды хочацца перамог, але прайсьці ў парлямэнт — гэта не асноўная мая мэта. Вы слушна адзначылі, што цяпер незалежнае грамадзтва стаіць на раздарожжы — нехта кажа „байкот“, іншыя — удзел, іншыя гатовыя здымацца ў нейкі момант. Я ня бачу нейкага агульнага рашэньня, агульнай стратэгіі.
Але сацыёлягі кажуць, што байкот падтрымлівае ня больш за 14 працэнтаў. Звычайныя людзі жывуць у нейкім сваім сьвеце. Таму хацелася б дайсьці да людзей, паказаць ім, што ёсьць нейкая альтэрнатыва таму, што зараз адбываецца. Я зьбіраю сам подпісы, хаджу па хатах — і бачу, наколькі людзі расчараваныя, не давяраюць нікому».
Цыганкоў: «А гэты „выхад у людзі“ вас самога не расчараваў? Вы ўжо пісалі ў сацыяльных сетках, што большасьць людзей ня ведаюць нічога пра выбары і абыякавыя да іх. Да якіх высноваў прывяло ваша „хаджэньне ў народ“?»
Случак: «Да тых высноваў, што людзі расчараваліся ва ўсім, але разам з тым хочуць пачуць альтэрнатыву. Многія рады проста ад таго, што нехта да іх прыйшоў, шмат хто рады бачыць маладога кандыдата. Людзям хочацца зьменаў.
Чаму я іду на выбары? Я з 2009 году заснаваў грамадзкую кампанію „Справаводзтва па-беларуску“ і лічу, што нельга прапускаць такі момант, каб легальна паразмаўляць па гэтай праблеме зь людзьмі. Бо будзе магчымасьць надрукавацца ў газэтах, выступіць па ТБ. І я хацеў паказаць сваім прыкладам, што нават адзін чалавек зь невялікай камандай можа нешта зрабіць. Бо сабралі мы сваю ініцыятыўную групу праз сацыяльныя сеткі. Трэба людзям паказваць на такіх прыкладах, што кожны чалавек можа зрабіць нешта, абуджаць іхнюю грамадзкую пазыцыю».
Цыганкоў: «Многія прымалі ўдзел у выбарах ужо шмат разоў. Памятаю, неяк Алесь Лагвінец казаў для Радыё Свабода — „буду вылучацца, пакуль ня выберуць“. Але нават ён не вылучаецца на гэтых выбарах. Вы сапраўды маеце нейкія спадзяваньні, што можаце стаць дэпутатам?»
Случак: «На гэта спадзяваньні вельмі малыя. Але я перакананы, што сытуацыя ў будучыні будзе зьмяняцца і трэба працаваць зь людзьмі на будучыню. Вядома, можна і надалей варыцца ва ўласным соку, у суполцы аднадумцаў — гэта цікава, і ўтульна, і спакойна. Але трэба глядзець на будучыя зьмены і нельга пакідаць людзей непадрыхтаванымі. Калі зараз зь імі не працаваць, не паказваць ім альтэрнатыву, што ёсьць маладыя кандыдаты... Мы і так адарваныя ад людзей, наша незалежная супольнасьць, а так адарвемся яшчэ больш».
Цыганкоў: «Ваша асноўная грамадзкая дзейнасьць — кампанія „Справаводзтва па-беларуску“. Менавіта з гэтымі ідэямі вы і ідзяце на выбары? Сярод многіх апазыцыйных палітыкаў існуе меркаваньне, што зь беларускай мовай выбары ня выйграеш (тым больш у Гомелі, дзе вы вылучыліся), што трэба падымаць найперш сацыяльныя і эканамічныя пытаньні...»
Случак: «Пытаньне беларускай мовы ў маёй праграме будзе адно з асноўных. Калі з мовай не працаваць у больш такім моладзевым, слэнгавым кірунку, то ў яе застаецца непэрспэктыўная роля, у яе асацыяцыя з вайной, „гаротнай доляй“, школьнай праграмай. А мне хочацца паказаць, што на беларускай мове робіцца шмат чаго цікавага, прыкметныя і вядомыя людзі на ёй размаўляюць. І я распачаў сваю кампанію, каб мова на заканадаўчым узроўні была больш абароненая, выкарыстоўвалася ў спорце, рэкляме, камунікацыях.
Так, Гомель — самы русыфікаваны горад, і з-за гэтага нават больш прыемна працаваць. Бо я, чалавек з гэтага гораду, прасоўваю беларускую мову і імкнуся рабіць гэта нестандартнымі хадамі».
Цыганкоў: «Людзі, якія даўно займаюцца палітыкай, — яны, скажам так, гатовыя да ўсяго, да розных дзеяньняў з боку ўлады. Вы пакуль займаліся пераважна грамадзкай дзейнасьцю, якая пакуль ня выклікала моцнага пярэчаньня ўладаў. Вы разумееце, што пасьля таго, як вы ўступілі на палітычную сьцежку, улада ў пэўны момант можа даволі рэзка адрэагаваць на вашу актыўнасьць?»
Случак: «Я разумею ўсё гэта. Летась, калі я проста хацеў зрабіць грамадзкую дыскусію па пытаньнях рэфармаваньня МУС, я быў затрыманы, каб сарваць канфэрэнцыю, і адседзеў трое сутак. Але — што ж рабіць? Нельга апускаць рукі. Я разумею ўсе рызыкі.
Некаторыя людзі думаюць: ня буду займацца палітыкай, буду займацца бізнэсам, і мяне ня будуць кранаць. Не, „кранаюць“. У нас такая краіна, што прыйсьці могуць па кожнага».
Нестандартны кандыдат

Мы і так адарваныя ад людзей, наша незалежная супольнасьць, а так адарвемся яшчэ больш.

Гомель – самы русыфікаваны горад, і з-за гэтага нават больш прыемна працаваць.