Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон разьмесьціць зьнішчальнікі ў Польшчы


Зьнішчальнік F-16
Зьнішчальнік F-16

ЗША зьбіраюцца адправіць у Польшчу вайскоўцаў ВПС для забесьпячэньня палётаў вайсковых самалётаў, гаворыцца ў заяве Пэнтагону.

«Падразьдзяленьне прыбудзе гэтай восеньню ў якасьці службы забесьпячэньня зьнішчальнікаў F-16 і транспартных самалётаў С-130 «Геркулес», якія будуць разьмешчаныя з 2013 году. Гэта будзе першым выпадкам, калі амэрыканскія войскі разьмяшчаюцца на польскай зямлі», – заявіў прадстаўнік Пэнтагону Джордж Літл.

Ён таксама адзначыў, што прыбыцьцё амэрыканскага кантынгенту адзначыць «крок наперад у адносінах паміж ЗША і Польшчай і дазволіць умацаваць вайсковае супрацоўніцтва».

Гэтая заява была зробленая пасьля перамоваў паміж міністрам абароны ЗША Лявонам Панэтам і яго польскім калегам Томашам Сямонякам. У ёй таксама пацьвярджаецца, што амэрыканскія самалёты 2013 году будуць разьмешчаныя ў Польшчы на ратацыйнай аснове, – перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG