Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці выпусьцяць Антона Сурапіна?


Антон Сурапін. Фота vk.com
Антон Сурапін. Фота vk.com

Сёньня заканчваюцца 10 сутак утрыманьня пад вартай Антона Сурапіна. Пасьля гэтага яму мусяць альбо прад’явіць абвінавачаньне, альбо адпусьціць на волю.Сурапін першым выклаў у інтэрнэт здымкі плюшавых мядзьведзікаў, якіх скінулі швэды падчас пралёту над Івянцом і на ўскраіне Менску 4 ліпеня.

20-гадовы сябра «Беларускай асацыяцыі журналістаў», студэнт 4 курса Інстытута журналістыкі БДУ Антон Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня пасьля ператрусу на яго кватэры на 72 гадзіны. Пасьля заканчэньня гэтага тэрміну да журналіста прымянілі меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай на 10 сутак (з моманту затрыманьня).

Першы допыт журналіста адбыўся 16 ліпеня. 17 ліпеня дзяжурны адвакат, які прысутнічаў допыце, сказаў бацькам Антона, што іх сын затрыманы ў межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Беларусі, зьдзейсьненым арганізаванай групай асобаў (арт. 371 ч.3 Крымінальанга кодэксу).

Антона падазраюць у спрыяньні гэтым злачынным дзеяньням (арт.16 Крымінальнага кодэксу), грунтуючыся на разьмешчаных ім у інтэрнэце фота швэдзкіх мядзьведзікаў. Антон Сурапін пісаў у гэтым матэрыяле, што фота даслаў яму па электроннай пошце невядомы, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG