Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваленьня Сурапіна


Беларускія службы бясьпекі мусяць неадкладна вызваліць студэнта Антона Сурапіна, зьняволенага за публікацыю здымкаў плюшавых мядзьведзікаў.

«Ці беларускія службы бясьпекі занепакоеныя тым, што плюшавыя мядзьведзікі нелегальна перасеклі беларускую мяжу? Было б цяжка захаваць сур'ёзны твар, чуючы гэтыя абвінавачаньні, калі б ня факт, што Антон Сурапін сядзіць у турме, - сказала каардынатар Камітэту абароны журналістаў па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Ніна Агнянава. - Мы заклікаем улады неадкладна вызваліць Сурапіна і зьняць гэтыя бессэнсоўныя крымінальныя абвічавачаньні супраць яго».

Супрацоўнікі спэцслужбаў затрымалі Сурапіна ў мінулую пятніцу ў сувязі з тым, што ён апублікаваў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаздымкі плюшавых мядзьведзікаў, скінутых 4 ліпеня на Беларусь супрацоўнікамі швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total.

Сурапін, які быў адным зь першых беларускіх журналістаў, якія паведамілі пра «плюшавы дэсант», сказаў, што атрымаў здымкі праз электронную пошту ад ананімнай асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG