Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Сурапіна: «Пасьля сустрэчы з адвакатам зьвестак пра сына не паболела»


Антон Сурапін
Антон Сурапін
Жыхарка Слуцку Алена Сурапіна размаўляла з адвакатам, які абараняе яе сына Антона Сурапіна:

«Адвакат сказала, што пакуль навінаў няма. Магчыма, навіны зьявяцца ў панядзелак. Нібыта закончаная экспэртыза тэхнікі, якую забралі ў Антона, але гэтыя зьвесткі канчаткова не пацьверджаныя. Вы ж, пэўна, у курсе, што знайшлі дзяўчыну, якая зрабіла фатаздымкі тых мядзьведзікаў і даслала іх Антону? Вось і я пра гэта ведаю, а больш нічога. Мне тэлефануюць, пытаюцца, але я ведаю ня больш за іншых. Адвакат сказала, што будзем спадзявацца на панядзелак, што ўсё будзе ў парадку».

Студэнта інстытуту журналістыкі БДУ Антона Сурапіна з 13 ліпеня трымаюць у СІЗА КДБ. Маладога чалавека падазраюць ў спрыяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Сьледчыя КДБ высьвятляюць, адкуль Антон Сурапін узяў фатаздымкі мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі, перад тым як зьмясьціць іх на сваім сайце. Вядома, што Антон Сурапін спасылаўся на тое, што гэтае фота яму даслаў невядомы праз электронную пошту.

Ня выключана, што фота даслала жыхарка Івянца Каця Скурат. Зьвесткі пра магчымае затрыманьне Каці Скурат КДБ зьявіліся 20 ліпеня. КДБ гэтыя зьвесткі не камэнтуе. Паводле арганізатараў палёту швэдзкага самалёту, першы «дэсант» плюшавых мядзьведзікаў быў скінуты раніцай 4 ліпеня акурат над Івянцом.

23 ліпеня заканчваюцца адведзеныя законам 10 дзён, цягам якіх затрыманаму мусяць выставіць абвінавачаньне ці распачаць праверку паводле новага артыкулу, альбо вызваліць з-пад варты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG