«Белнафтахім» ніякага дачыненьня да справы Зэльцэра не меў і не мае», — заявіла Інтэрфаксу прэс-сакратар канцэрна Марына Касьцючэнка. Яна дадала, што канцэрн таксама не атрымліваў ніякіх дакумэнтаў з амэрыканскага суда.
Амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ падалі пазоў да беларускай кампаніі ў бруклінскі суд Kings County Supreme Court.
Яны сьцвярджаюць, што агенты КДБ выкралі іх з рэстарацыі ў Лёндане, пераправілі ў турму КДБ у Беларусі, жорстка зьбівалі, не давалі есьці, спаць і не аказвалі медычнай дапамогі. На іх думку, беларуская ўлада выкарыстоўвала іх у якасьці закладнікаў, каб абмяняць на адмену санкцыяў, уведзеных ЗША супраць беларускай кампаніі «Белнафтахім», — паведамляе courthousenews.com.
Эмануіл Зэльцэр і яго сакратарка Ўладлена Функ былі затрыманыя 12 сакавіка 2008 году. 11 жніўня 2008 году па абвінавачаньні ў выкарыстаньні заведама фальшывых дакумэнтаў і спробу камэрцыйнага шпіянажу Зэльцэр быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, Функ — на адзін год. Сваёй віны асуджаныя не прызналі. Уладлена Функ адбыла тэрмін пакараньня і 20 сакавіка 2009 году вярнулася дадому ў ЗША. 30 чэрвеня 2009 году пасьля сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра памілаваньне Эмануіла Зэльцера, і ў той жа дзень амэрыканскі адвакат быў вызвалены.