Прэзыдыюмы абласных і Менскага гарадзкога саветаў і адпаведныя выканкамы стварылі 110 выбарчых камісіяў. Ва ўсіх — па 13 чалавек, гэта максымальна дапушчальная колькасьць сябраў. Паводле падлікаў праваабаронцаў, усяго ў камісіі ўвайшлі 1430 чалавек, зь іх 48 вылучаных апазыцыйнымі партыямі — або 3,3 працэнта. Праваабаронцы палічылі толькі тых сябраў камісіяў ад апазыцыі, якія вылучаліся партыйнымі органамі. Частка актывістаў вылучалася шляхам збору подпісаў грамадзян. Але нават калі дадаць іх, то колькасьць апазыцыянэраў у акруговых камісіях вырасьце не нашмат — да 57, паводле падлікаў кампаніі «За справядлівыя выбары».
Асаблівага прагрэсу ў параўнаньні з выбарамі 2008 году Валянцін Стэфановіч не заўважыў:
«Калі глядзець у працэнтных адносінах ад сябраў усіх камісій, то ў 2008 годзе апазыцыя мела 2,2 працэнта, зараз — 3,3 працэнта. Казаць, што гэта істотны выбух, не выпадае. А калі глядзець на працэнт ад вылучаных, дык і яшчэ менш апазыцыянэраў трапіла ў камісіі. Назіраючы за гэтым этапам выбараў, я не магу сказаць, што мы бачылі нешта такое, што адрозьнівалася б ад сытуацыі ў папярэдніх парлямэнцкіх выбарчых кампаніях».
Паводле старшыні БХК Алега Гулака, паседжаньні выканкамаў і прэзыдыюмаў саветаў прайшлі надзвычай хутка, працэдура была непразрыстая, без публічнага абмеркаваньня кандыдатур:
«Беларускае заканадаўства не ўтрымлівае крытэраў, паводле якіх уключаюцца ці не ўключаюцца людзі ў склад выбарчых камісій. І гэта дазваляла раней і дазволіла зараз органам, якія фармуюць камісіі, маніпуляваць гэтымі абгрунтаваньнямі і ў выніку фармаваць камісіі так, як яны хочуць».
У выніку прыярытэт пры прызначэньні сябраў акруговых выбарчых камісіяў атрымалі праўладныя грамадзкія арганізацыі — БРСМ, «Белая Русь», афіцыйныя прафсаюзы і Саюз вэтэранаў. Паводле Валянціна Стэфановіча, падыход да фармаваньня выбарчых камісіяў быў «абсалютна суб’ектыўны»:
«Толькі 24 працэнты ад вылучаных апазыцыйнымі партыямі былі ўключаныя ў камісіі. Але калі паглядзець, напрыклад, на „Белую Русь“, то яны вылучылі 117 чалавек, зь іх 106 увайшлі ў камісіі — такім чынам, у іх 98,5 працэнта ад вылучаных увайшлі ў камісіі. Гэта сьведчыць пра абсалютна перадузятае стаўленьне органаў, якія фармавалі камісіі, да апазыцыйных партыяў».
Паводле назіральнікаў з кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», дзяржаўныя СМІ, як цэнтральныя, так і мясцовыя, паведамляюць пра выбарчую кампанію мала, рэдка згадваюць апазыцыю, а калі робяць гэта, то толькі ў нэгатыўным сьвятле — і наадварот, хваляць дзейных дэпутатаў і піяраць асобаў з уладных структур, якія, верагодна, будуць вылучацца ў дэпутаты.
Неўключэньне ў акруговыя камісіі некаторыя партыі і асобныя грамадзяне абскарджваюць у судах. У прыватнасьці, як паведаміў старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ва ўсе абласныя суды і суд гораду Менску накіраваныя скаргі ад імя партыі з патрабаваньнем аднавіць законнасьць, парушаную мясцовымі ўладамі пры фармаваньні камісіяў.

98,5 працэнта ад вылучаных "Белай Русьсю" ўвайшлі ў камісіі ...