Даўно заўважана: расейска-беларускі білінгвізм – падвід шызафрэніі, г. зн. раздвоенай сьвядомасьці. І тое, што ў гэтым раздваеньні надаецца паэту*, для іншых – проста хвароба. Яна, што разьядае розум, нічым ня лепшая за рак, які зьнішчае цела. Рак, між іншым, таксама хвароба канцэптуальная, толькі нікому ня прыйдзе ў галаву гэты канцэпт начапіць на дрэўка сьцяга і разгледзець у ім агульны шлях у будучыню.
Сёньняшняя білінгвістычная Беларусь – спрэс шызафрэнічная. Вось прыпынак электрычкі «Хмелевка» па-расейску, наступны «Анусіна» па-беларуску. Добра, калі вы ведаеце, што насамрэч «Ганусіна» – выводзіцца ад імя Ганны-Ганусі, а хто ня ведае, дык выведзе і ад ануса. Пры сёньняшнім узроўні білінгвістычнай гуманістыкі і элемэнтарнае нявыхаванасьці, чаму б з гэтага Анусіна і не «паржаць»?
А вось вялізны бігборд «Болей за наших, болей за Беларусь!». Калі б была Белоруссия, націск у слове «болей» чытаўся б адразу на другім складзе. А так націск бегае. Гэткім чынам мабілізуюць заўзятараў. А побач проста – «За Беларусь!». І хто гэта, думаю, у гэтых мардатых дзядзькаў на фота зьбіраецца Беларусь адняць? Ясна, што не аддадуць, касьцьмі лягуць... Але што ж гэта за Беларусь такая непадступная і адначасова меншая за хакей? Вы скажаце, пара да псыхіятра? Даўно пара, бо прыкладаў такіх у мяне процьма на кожнай вуліцы.
На прэзэнтацыі кнігі пра Майстроўню колішні ўдзельнік гэтага руху Ігар Запрудзкі сказаў, што яго засмучае, калі мара збываецца. Бо тады ў цябе болей няма мары. Трыццаць гадоў таму мы часта зь неверагодных падпольных крыніц даведваліся пра вялікіх дзеячоў беларускага адраджэньня, якіх было забаронена згадваць у друку, кнігі Міколы Ермаловіча пра ВКЛ хадзілі ў рукапісах... А сёньня прагуглі і атрымаеш інфармацыю пра любога адраджэнца, зайдзі ў кнігарню, а там пра ВКЛ столькі, што, здаецца, настала наша Царства Нябеснае. Ну і што ўжо казаць – незалежнасьць: беларускі пашпарт і беларускія грошы ў кішэні. Мара дасягнутая?
Але што тады нам так няймецца і нібыта ў тым самым кірунку? Што нас ізноў так вабіць за даляглядам? Тое, мабыць, што марылі пра беларускую Беларусь. Сапраўды, Беларусь ёсьць. Але згадайце, што здарылася з гербам Пагоняй і бела-чырвона-белым сьцягам. Былі яны дзяржаўнымі, сталі афіцыйна забароненымі. Калі заўтра кан'юнктурная ўлада ліквідуе пашпарты і грошы, а значыць і саму незалежнасьць з грамадзянствам, што і хто ёй у гэтай справе зможа супрацьстаяць? На маю думку, толькі нябесныя сілы, нейкі неверагодны расклад зорак, выпадак урэшце. Але толькі ня людзі. Людзкая сіла сёньня нашмат меншая, чым была тады, калі адбіралі сымбалі. Цяпер нават прынцыпы адступілі, бо самыя заўзятыя змагары носяць у кішэні кніжачку з «капустай», на іх машынах нумары з «закатам над балотам», і той самы «закат» суправаджае іх імёны, калі яны грукаюцца да цябе праз скайп. Няма прынцыпаў. І гэта значыць, што адабраньне грошай, пашпарту і незалежнасьці пройдзе амаль незаўважна пры мінімальных пратэстах. І адбудзецца гэта не на інтэрнэтных форумах, а ў самым што ні ёсьць жыцьці.
У пэўным сэнсе гэта ўжо адбылося. Уся пратэстная пара выпускаецца ў сьвісткі. Адбылося, бо ў справе незалежнасьці ні ад кога з нас абсалютна нічога не залежыць. Нас адхілілі і мы ўхіліліся самі. Беларусь зноў па горла ў Расеі, а гэта значыць, што ніякая мара ня зьдзейсьнілася і ніякая адказнасьць ні з кога ня зьнялася. Зьдзейсьнілася толькі паўмары, на кароткі час. Бо як няма беларускай, дык ня будзе і Беларусі.
Ясна, што за трыццаць гадоў зьявілася мноства беларускай моладзі. Выдаецца шмат хай сабе і невялікатыражных кніг, беларушчына даволі шырока ўвайшла ў інтэрнэт. Але працэсаў шызафрэнічнага расколу сьвядомасьці гэта не спыняе. Толькі не пішыце рэцэптаў зьмены назвы краіны і нацыі, быццам за вамі гатовыя пайсьці мільёны ліцьвінаў**. Толькі не далдоньце бясконца пра псэўдаапазыцыю, быццам у нас ёсьць нейкая ня псэўда ці ўвогуле апазыцыя***. Не клікушнічайце таксама, што ўсё прапала, што нас затапталі. Пагляньце лепш, з чым мы засталіся. Без сымболікі і безь незалежнасьці.
А засталіся мы з мовай.
Вось што такое Беларусь. Мова – апошні рубеж і тое, чаго не адбярэ ніхто. Гэта адзіны інструмэнт і адзіная зброя шырокага цывілізацыйнага руху. Бяз мовы, бадай, і назвы ўжо гэтай не спатрэбіцца – Беларусь. А что вы, ребята, как нерусские? Ведь хорошо же все. Шашлычки...
На той прэзэнтацыі кнігі Вінцук Вячорка згадаў пра канон, народжаны ў часы Майстроўні: родная мова беларусаў – беларуская (ня важна, на якой яны размаўляюць, яны ведаюць, што родную яны разумеюць і ў ідэале некалі не яны, дык іх дзеці загавораць). Гэты канон нарадзіўся ў палеміцы зь вершам Валянціна Тараса пра дзьве родныя мовы. Але, казаў Вінцук, гэта дзьве мовы Валянціна Тараса, паэта. Што да ўсіх астатніх, дык наяўнасьць дзьвюх родных мацярок ня можа быць нормай. Калі ў якасьці сродку зносін мы карыстаемся расейскай, гэта зусім ня значыць, што мова Пушкіна – гэта мова нашай мэнтальнасьці і сьвядомасьці. Пакуль у нас усіх адна духоўная маці – родная беларуская мова, датуль мы ня пензічы і не кастрамічы ці там минчане. Усярэдзіне беларускага народу няма ніякага моўнага канфлікту і шукаць яго – значыць яго ствараць. На маё адчуваньне, такі канон і сёньня глыбока сядзіць у беларусах. Гэта як бы адкладзенае на пазьней пытаньне, такі сабе грамадзкі кансэнсус не чапаць гэтай праблемы, пакуль для справядлівага яе вырашэньня проста няма магчымасьці, не прысьпеў час. Але што прысьпее, быццам бы, зразумела ўсім.
І галоўны водападзел у грамадзтве паміж тымі, хто мае мару і хто толькі імітуе нейкі рух – па мове. Гаварыць па-беларуску ў побыце – значыць, пераадольваць цемрашальства. Гаварыць у публічнай прасторы Беларусі па-расейску – значыць, падлабуньвацца да цемрашальства. Паўсюль, дзе фігурантам паўстае мова (СМІ, рок-музыка, судовыя працэсы...), адразу відаць галоўную лінію супрацьстаяньня ў гэтай краіне. Самую балючую і самую глыбокую. Выглядае, што родная мова – гэта найбольш эфэктыўны інструмэнт супраць маразму на ўсіх узроўнях улады.
Згадайце, колькі разоў першы прэзыдэнт казаў пра мітычныя чамаданы, на якія Шушкевіч з Пазьняком хацелі пасадзіць расейцаў. Шызафрэнія тут раскрываецца ва ўсёй сваёй «красе», бо адзіная праблема, якой прэзыдэнт ня можа (і ніколі ня зможа) даць рады – гэта родная мова. І рэч тут не ў міжнацыянальных закалотах, а ў тым, што беларусы маюць канон.
Я ведаю шмат этнічных расейцаў, якія сьведама гавораць па-беларуску. Як правіла, гэта заслужаныя людзі беларускай культуры. Нават калі толькі гэтыя этнічныя расейцы застануцца сьведама гаварыць па-беларуску, будзе Беларусь. Калі ж усе этнічныя беларусы пераключацца на расейскую, яны ня стануць заслужанымі людзьмі расейскай культуры, але і Беларусі ня будзе.
Няхай кожны гаворыць на той мове, на якой можа і хоча. Але найважнейшы канон беларускага грамадзтва – тое, што родная мова беларусаў беларуская, – пакідае нам мару і будучыню. Каму ўсьвядомленую, каму не ўсьвядомленую. Калі хочаце, гэта і ёсьць самая галоўная Беларуская Мара. І мы разам рушым далей, зьяднаныя гэтым канонам, а не падзеленыя і зьнішчаныя ракавай пухлінай білінгвізму.
Мы ўсьведамляем, што сёньня, пасьля стратаў сымболікі і перад абліччам страты незалежнасьці, толькі мова – усё, што ад Беларусі засталося і што па самым вялікім рахунку і ёсьць Беларусь.
----------------------
*Калі расеец Маякоўскі напісаў «я люблю смотреть, как умирают дети», ці варта цяпер сацыялягічна дапытваць расейцаў, які адсотак іх таксама любіць гэты занятак. Затое многія тысячы камэнтатараў працягваюць абмяркоўваць радок Маякоўскага на форумах. Хтосьці за, хтосьці супраць. Ці гэта пра нешта сьведчыць у сэнсе асаблівасьцяў расейцаў і таго, што ім рабіць далей?
**Заклікі зьмяніць назву краіны на Літву ці нешта яшчэ справакаваныя менавіта прызнаньнем білінгвізму за норму; расейскамоўная Беларусь сапраўды не натхняе, як зрэшты не натхняла б і расейскамоўная Літва ці нешта яшчэ. Зь іншага боку, з чаго вы ўзялі, што ў пераназванай у Літву ці нешта яшчэ Беларусі беларускай мовы (літоўскай, ліцьвінскай, калі заўгодна) будзе больш? Проста верыцца?
***Нават расейскамоўнаму беларусу мэнтальна цяжка атаясаміць сябе з тымі, хто заклікае «Говорить правду» і ў графіці абвяшчае нашу любую радзіму «Территорией, свободной от лукашизма». Як мне ўспрымаецца, якраз гэтая территория ад яго найперш і несвабодная, бо гэтая расейскамоўнасьць у беларускай палітыцы сёньня – толькі ад яго.