Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпійская чэмпіёнка патрабуе дабудаваць ёй жытло


Аксана Мянькова
Аксана Мянькова

У Магілёве чэмпіёнка пэкінскай Алімпіяды Аксана Мянькова дамагаецца, каб было адноўлена ўзьвядзеньне дома, у якім яна плянуе набыць кватэру.

4 чэрвеня спартоўка прыйшла на прыём да старшыні аблвыканкаму Пятра Рудніка, якому паскардзілася на будаўнікоў. Дом меліся здаць яшчэ мінулай восеньню, але спыніліся на шостым паверсе.

«Мяне цікавяць тэрміны здачы дома і які коштам будзе квадратны мэтар», — цытуюць афіцыйныя крыніцы выказваньні вядомай спартоўкі.

Як вынікае з афіцыйнай інфармацыі, праблемы з узьвядзеньнем гэтак званага алімпійскага дома ў Магілёве зьявіліся празь нястачу фінансаваньня. Цяпер замоўца дома і генпадрадчык ня могуць дамовіцца пра кошт квадратнага мэтру жытла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG