Журналістка Сьвятлана Калінкіна апублікавала ў сваім блогу здымак агенцтва EFE, на якім Лукашэнка выходзіць на эквадорскую зямлю з вэнэсуэльскага самалёта.
“Усё ж такі нельга купляць рэчы нябожчыкаў. Да Эквадора былы самалёт Туркменбашы, а цяпер борт нумар 1 Бульбаш, як я разумею, не даляцеў”, - піша С. Калінкіна.
Сайт noticiasclic.com пацьвярджае, што Лукашэнка 27 чэрвеня прыляцеў у Эквадор на борце самалёта Boeing 737 вэнэсуэльскіх паветраных сілаў з бартавым нумарам 0207. Гэтым самалётам, сьцьвярджае сайт, вэнэсуэльскія прэзыдэнты карысталіся ад 1976 да 2002 году, калі на загад Чавэса быў закуплены люксусовы Airbus.
Фота: Cancillería Ecuador
Інтэрнэт-карыстальнікі паспрабавалі разабрацца, у чым жа прычына.
Блогер solnzepodobny выказаў вэрсію, што боінг нябожчыка Туркменбашы – Боінг 767 – занадта вялікі, і ня ўсе ўзьлётна-пасадачныя палосы яго прымаюць:
“Самалёт Туркменбашы занадта грувасткі для прызямленьня ў аэрапорце Кіта. Ды і даўжыня пасадачнай паласы ў сталіцы Эквадора караткаватая... Таму для маршруту Каракас-Кіта-Каракас братам Уга для брата Алехандра і для пляменьніка Нікаля быў прапанаваны вэнэсуэльскі самалёт. На ім і прыляцеў...”
У вікіпэдыі адзначаецца, што міжнародны аэрапорт Mariscal Sucre ня можа прыняць вялікія самалёты:
“Дзякуючы свайму разьмяшчэньню ў цэнтры гораду, аточанага гарамі, цяперашні аэрапорт ня можа быць пашыраны, каб прыняць любы вялікі самалёт ці павялічыць паветраны рух”.