Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Арышт Пачобута — правакацыя


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч і Ўладзімер Някляеў выказалі салідарнасьць са зьняволеным учора журналістам «Gazety Wyborczaj» Андрэем Пачобутам і далі палітычную ацэнку гэтаму арышту.

Лідэр Руху «За Свабоду!» Аляксандар Мілінкевіч назваў арышт Андрэя Пачобута «правакацыяй тых колаў, якія ня хочуць, каб Беларусь аднаўляла свае адносіны з Эўрапейскім зьвязам, была дэмакратычнай і самастойнай»:

«Гэта ня проста арышт чалавека, які гаворыць праўду, гэта больш. Андрэй вельмі мужны чалавек, выдатны журналіст, яго не зламаць. Мы мусім быць салідарнымі зь ім, выказваць падтрымку і гаварыць праўду аб гэтым. Гэта не справа характарыстык Лукашэнку, якія ён даваў, гэта іншае. Ідзе барацьба за Беларусь, і Андрэя выкарыстоўваюць у ёй».

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімер Някляеў згадаў таксама пра арышт актывістаў Аляксандра Арцыбашава і Паўла Вінаградава:

Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
«Гэта вельмі кепскі сыгнал нам усім, і найперш сыгнал пра тое, якімі насамрэч будуць парлямэнцкія выбары, пра якія мы сёньня гадаем, як яны пройдуць. Вось так яны пройдуць, як нам прадэманстравалі».

Уладзімер Някляеў арышт Пачобута назваў праявай барацьбы між тымі сіламі, якія хочуць здаць Беларусь, і якія гэтага не хацелі б.

«Тое, што зроблена з Пачобутам, а пасьля ў дадатак з Арцыбашавым і Вінаградавым, гэта зроблена людзьмі, якія сьвядома хочуць давесьці Беларусь да той сытуацыі, калі кроку ў Эўропу, у нашую эўрапейскую будучыню ўжо ня будзе, да кропкі незвароту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG