Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым бяднейшая краіна, тым даражэйшае жыцьцё?


Кансалтынгавая група «Мэрсэр» штогод вызначае рэйтынг гарадоў сьвету паводле сярэдняга кошту жыцьця. Узначальвае сьпіс самых дарагіх гарадоў Токіё.

«Мэрсэр» вылічвае сярэдні кошт жыцьця ў 214 вялікіх гарадах сьвету, каб дапамагчы транснацыянальным карпарацыям вызначыць грашовую кампэнсацыю для супрацоўнікаў-замежнікаў. Пры гэтым параўноўваюцца цэны на 200 тавараў і паслуг: харчы, уключна з алькаголем і цыгарэтамі, вопратка, забавы, грамадзкае харчаваньне, транспарт і арэнда жытла. За аснову бярэцца кошт жыцьця ў Нью-Ёрку, які ацэньваецца на 100 балаў.

Сёлета на першае месца выйшаў Токіё, абагнаўшы сталіцу Анголы Луанду, якая летась узначальвала сьпіс. Чаму гэтая афрыканская краіна ўжо пяты год патрапляе ў лідэры паводле кошту жыцьця для замежнікаў?

Сярод асноўных прычынаў кошту жыцьця – высокія цэны на тавары і паслугі, а таксама наступствы трох дзесяцігодзьдзяў грамадзянскай вайны. Прыбыткі замежных кампаніяў, атрыманыя ў Анголе за кошт здабычы нафты і алмазаў, ствараюць падвышаны попыт на жытло высокай якасьці, дарагія рэстарацыі, аўтамабілі, жытло і вопратку, у той час як большасьць ангольцаў жывуць на мяжы жабрацтва. У краіне амаль усе харчы імпартныя, таму літар малака можа каштаваць тры даляры, а арэнда двухпакаёвай кватэры – каля сямі тысячаў даляраў на месяц.

На трэцім радку ў рэйтынгу – японскі горад Осака, Масква заняла чацьвёртае месца. Завяршае пяцёрку самых дарагіх гарадоў Жэнэва. У многіх эўрапейскіх гарадах кошт жыцьця зьнізіўся – на думку экспэртаў, з-за эканамічнага крызысу эўразоны.

Летась Беларусь займала 193 месца ў гэтым сьпісе, у 2010 годзе – 192.

Рэйтынг 50-ці гарадоў сьвету



сакавік 2012 сакавік 2011 горад краіна
1 2 Токіё Японія
2 1 Луанда Ангола
3 6 Осака Японія
4 4 Масква Расея
5 5 Жэнэва Швэйцарыя
6 7 Цурых Швэйцарыя
7 8 Сінгапур Сінгапур
8 3 Нджамена Чад
9 9 Ганконг Ганконг
10 11 Нагоя Японія
11 14 Сыднэй Аўстралія
12 10 Сан-Паўла Бразылія
13 12 Рыа-дэ-Жанэйра Бразылія
14 16 Бэрн Швэйцарыя
15 21 Мэльбурн Аўстралія
16 21 Шанхай Кітай
17 20 Пэкін Кітай
18 15 Осла Нарвэгія
19 30 Пэрт Аўстралія
20 12 Лібэрвіль Габон
21 17 Капэнгаген Данія
22 19 Сэул Паўднёвая Карэя
23 34 Канбэра Аўстралія
24 31 Брысбэн Аўстралія
25 18 Лёндан Вялікабрытанія
26 44 Хартум Судан
27 46 Адэлаіда Аўстралія
28 29 Ст. Пецярбург Расея
29 51 Каракас Вэнэсуэла
30 43 Шэн'ян Кітай
31 38 Тэль-Авіў Ізраіль
32 38 Гуанчжоў Кітай
33 32 Нью-Ёрк ЗША
34 23 Нямэй Нігер
35 70 Рангун М'янма
36 61 Кіншаса Конга
37 27 Парыж Францыя
38 25 Мілан Італія
39 41 Лагос Нігерыя
40 63 Бамака Малі
41 67 Абіджан Кот-д'Івуар
42 34 Рым Італія
43 55 Браззавіль Конга
44 39 Джыбуці Джыбуці
45 33 Бразылія Бразылія
46 39 Стакгольм Швэцыя
47 37 Наўмеа Новая Каледонія
48 36 Вена Аўстрыя
49 48 Баку Азэрбайджан
50 25 Вікторыя Сэйшэлы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG