Цяпер дакумэнт паступіць на подпіс прэзыдэнту Уладзімеру Пуціну.
Адхіліць гэты законапраект дэпутатаў верхняй палаты расейскага парлямэнта заклікаў кіраўнік Савету па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў, які адзначае, што яго прыняцьце будзе «памылкай, якая тоіць у сабе паглыбленьне грамадзкага канфлікту». Адкласьці разгляд закону аб масавых акцыях прапаноўвала і сэнатар Людміла Нарусава — удава першага мэра Пецярбургу Анатоля Сабчака і маці тэлевядучай Ксеніі Сабчак. Аднак яе калегі адхілілі гэтую ініцыятыву.
Напярэдадні законапраект аб узмацненьні жорсткасьці пакараньняў за парушэньні на мітынгах быў ухвалены Дзярждумай — за кошт галасоў дэпутатаў ад «Адзінай Расеі». Астатнія фракцыі выступаюць супраць яго.
Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў раскрытыкаваў прынятыя папраўкі. «Гэта нейкая сваволя, я ўпэўнены, што грамадзтва гэта адхіліць», — сказаў Гарбачоў у сераду Інтэрфаксу.
«Акрамя таго, я думаю, што прэзыдэнт краіны гэты закон не падпіша», — дадаў ён.
Законапраект ў дзясяткі разоў павялічвае штрафы за парушэньні на мітынгах, уводзіць абавязковыя працы для парушальнікаў, забараняе прыходзіць на мітынгі ў масках і ўводзіць пакараньні за арганізацыю фактычна несанкцыянаваных масавых акцый пад выглядам масавага збору грамадзян, або «гуляньняў» — калі гэта пацягнула парушэньне грамадзкага парадку.
Цяпер максымальныя штрафы за нанесеную падчас масавых акцый шкоду здароўю або маёмасьці складуць: для фізычных асобаў — 300 тысяч рублёў (каля $9000, або да 200 гадзін абавязковых працаў), для службовых асобаў — 600 тысяч рублёў, а для юрыдычных — мільён рублёў.
У Беларусі штраф за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў вагаецца ў межах $600.