Дэпутаты ўжо ўхвалілі папраўку аб шматразовым павышэньні штрафаў. Цяпер максымальныя штрафы за нанесеную падчас масавых акцый шкоду здароўю або маёмасьці складуць: для фізычных асобаў — 300 тысяч рублёў (або да 200 гадзін абавязковых працаў), для службовых асобаў — 600 тысяч рублёў, а для юрыдычных — мільён рублёў.
Дзярждума таксама падтрымала папраўку, якая забараняе зьяўляцца на акцыях у масках. Акрамя таго, арганізатарам мітынгу ня можа быць раней суджаны або той, хто на працягу году больш за два разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньні на масавых акцыях.
Каб зацягнуць прыняцьце дакумэнта дэпутаты ад «Справядлівай Расеі» праводзяць так званы «італьянскі страйк», выносячы на асобнае галасаваньне кожную з больш за трохсот прапанаваных паправак.
Сёньня ля будынка Дзярждумы паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў удзельнікаў пікету супраць законапраекту.