Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін абмяняліся камплімэнтамі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў свайму беларускаму калегу, Аляксандру Лукашэнку, абмеркаваць ня толькі інтэграцыйныя працэсы, у прыватнасьці, Саюзную дзяржаву, Мытны саюз і будучы Эўразійскі саюз, але і двухбаковыя пытаньні, паведамляе Інтэрфакс.

«Упэўнены, мы на правільным шляху» ― сказаў Пуцін перад пачаткам перамоваў з Лукашэнкам.

Паводле Пуціна, рост тавараабароту паміж Беларусьсю і Расеяй ― 40% летась і 29% за першыя чатыры месяцы 2012 году — сьведчыць аб правільнасьці курсу на інтэграцыю, які выбралі абедзьве краіны.

Аляксандар Лукашэнка перад перамовамі заявіў журналістам, што галоўны посьпех беларуска-расейскіх адносінаў — стварэньне саюзнай дзяржавы:

«У нас няма мяжы, людзі спакойна могуць перамяшчацца, яны маюць роўныя правы. Мы маем адзіную абаронную прастору, агульную супрацьпаветраную абарону, адзіную ваенную групоўку. Гэта значыць, па ўсіх накірунках мы дасягнулі пэўнага выніку, і нам трэба прасоўваць саюзную дзяржаву і ўмацоўваць яе» — сказаў Лукашэнка.

Уладзімер Пуцін заявіў: Беларусь — асаблівы партнэр Расіі.

«Гэта мая першая паездка за межы Расеі пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта. Гэта натуральна. Беларусь ня проста наш блізкі, яна асаблівы партнэр», — цытуе Пуціна БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG