Горш за гурт «Litesound» ад Беларусі чатыры гады таму выступіў толькі Руслан Аляхно, які заняў 17-ю пазыцыю. Такім чынам, за дзевяць папярэдніх спробаў адзін Дзьмітрый Калдун у 2007-м трапіў у фінальную частку «Эўрабачаньня», астатнія спыняліся на папярэдняй стадыі.
Пасьля агучваньня вынікаў дэбюту «Litesound» у сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне» саліст гурту Дзьмітрый Каракін заявіў пра тэндэнцыйнасьць у ацэнцы іхнага нумара і нават заявіў, што трэба адмовіцца ад далейшага ўдзелу Беларусі ў такім мерапрыемстве. Кампазытар Эдуард Ханок, які апошнія гады працуе ў Маскве, называе падобныя выказваньні залішне эмацыйнымі, нагадваючы, што амаль усе, хто пацярпеў паразу, намагаюцца шукаць вінаватых:
«Як толькі прайграюць, заўсёды згадваюць пра тэндэнцыйнасьць. У Расеі, дарэчы, тое ж самае: памятаеце, гурты, якія няўдала зьезьдзілі на конкурс, гэтаксама даводзілі, што там нехта нейкія падкопы строіць. Але калі няма ўзроўню, то нічога вы ня зробіце. І гэты ўзровень мусіць падцягваць хтосьці зь людзей вышэйшага маштабу. Ва ўсялякім разе, гэта можа быць нават расейскі шоў-бізнэс. Заўважце: Дзьмітрый Калдун прайшоў у фінал пад кіраўніцтвам Філіпа Кіркорава. То бок калі гэтым займаюцца салідныя людзі, мэнэджэры такога ўзроўню расейскага, тады і атрымліваецца нейкі посьпех.
Выключэньне — Анжаліка Агурбаш, якая адпачатку была неканкурэнтаздольная. Таму яна нічога і не дасягнула, хоць Кіркораў ёй і займаўся. Група „Litesound“ мяне ўразіла тым, што хлопцы ўвогуле не зразумелі ўзроўню „Эўрабачаньня“. Песьня, якую яны выканалі, можа быць у канцэртах, яна можа быць нават шлягерам мясцовага значэньня. Аднак выпускаць такую песьню на „Эўрабачаньне“ — гэта сьмешна. Бо там няма нейкага незвычайнага кручка, каб захапіць публіку. Проста песьня. Таму яна і не пакінула ніякага ўражаньня. У гэтым я абсалютна перакананы».
Дырэктар зачыненай уладамі музычнай радыёстанцыі «Аўтарадыё» Юры Базан няўдачы беларусаў на «Эўрабачаньні» называе «сыстэмнымі». Паводле ягоных словаў, у Беларусі дастаткова таленавітых людзей, якія маглі б годна прадставіць краіну, аднак многія зь іх гадамі «марынуюцца» ў шматлікіх чорных сьпісах; іншыя, пагрукаўшы ў зачыненыя дзьверы, раскрываюцца ў суседніх краінах. Адзін з апошніх прыкладаў — жодзінскі талент Яўген Літвінковіч, які стаў галоўнай зоркай шоў «Украіна мае талент». На перакананьне Базана, пакуль беларускіх удзельнікаў пад сваё лякала падганяе дзяржава, ніякага толку ня будзе:
«Калі ў нас паездка на „Эўрабачаньне“ ператварылася фактычна ў спартовае спаборніцтва, то гэта ўжо ня творчасьць, гэта плоскасьць зусім іншых праблемаў. На маю думку, дзяржава да гэтага конкурсу не павінна мець зусім ніякага дачыненьня. А ў дадзеным выпадку яшчэ нельга выключаць разбору палётаў, бо гэта ў нас такі пэрманэнтны стан, як жа бяз гэтага? Але колькі б артыстаў ні дзяўблі, толку ня будзе. Ніхто не рэалізоўваецца, бо едуць ня тыя людзі.
На жаль, вялікая частка людзей, якія насамрэч здольныя нешта зрабіць, менавіта беларускае, зрабіць якраз для Эўропы — а ў нас дастаткова людзей, якія гэта ўмеюць рабіць, якія ўжо выступаюць на Захадзе, — яны ж у нас нелегітымныя. Ім на радзіме не даюць заляў, не дазваляюць канцэртаў. Як жа яны паедуць прадстаўляць Беларусь, хто іх пусьціць? Канкрэтна кагосьці я ня буду называць, і гэта не пытаньне рэклямы, але сапраўды — колькі ў нас гуртоў, выканаўцаў, для якіх няма ні эфіру, ні сцэны, нічога. І каго б мы з вамі ні назвалі, гэтыя людзі нікуды не паедуць».
Музычны крытык Вітаўт Мартыненка перакананы: беларусам нешта «засьвеціць» на «Эўрабачаньні» толькі тады, калі яны прывязуць на конкурс не чарговы «застойны нумар», а здолеюць зьдзівіць адмыслоўцаў і аматараў незвычайнасьцю падыходу. На ягоную думку, у Беларусі такіх экспэрымэнтатараў дастаткова:
«Няма сапраўднага авангарду, таму я не перажываў за „Litesound“, не чакаў іхнага выступу. Які альбом гэтага гурту ўвогуле ў каго-небудзь ёсьць? Запытайце ў сваіх слухачоў: пазваніце нам, у каго ёсьць хоць тры песьні „Litesound“? Нікому яны і дарма не патрэбныя, іх нават з інтэрнэту не пампуюць. Калісьці на „Эўрабачаньні“ пятае месца заняла нарвэская група, якая выступала ў рок-стылі. Я тады яшчэ круціўся ў музычных тусоўках, кажу: давайце пашлём людзей, якія па-сапраўднаму зьдзівяць. Якраз зьявілася песьня „Танкі“ Гюнеш Абасавай і гурту „Нейра Дзюбель“. Мяне адразу апусьцілі на зямлю: „Ты што, дэбіл? Гэта ж нефармат!“.
І тут — бац, першае месца займаюць фінскія „монстры“ „Лордзі“. Гэта што, фармат? То бок, калі даецца магчымасьць камусьці зьдзівіцца, дык парадуйцеся і зьдзівіцеся таксама. Чым хацелі зьдзівіць, калі некалі пасылалі на „Эўрабачаньне“ Анжаліку Агурбаш? Тым, што мы ўжо дацягнуліся да пупа якой-небудзь Ціны Тэрнэр? Ну, можа, дзесьці і дацягнуліся. Але Эўропа гэтаму ўжо ня будзе, вочы вылупіўшы, зьдзіўляцца. А Эўропа хоча зьдзівіцца іншым, і зьдзівіць было чым. Гюнеш Абасава ў панкаўскай групе — вось гэта было проста ўнікальна».
Тым часам пераможца сёлетняга «Эўрабачаньня», швэдка Loreen, прадэманстравала ў Баку ня толькі выдатныя вакальныя і артыстычныя здольнасьці, але і грамадзянскую пазыцыю. Падчас прэсавай канфэрэнцыі яна заявіла, што асуджае рэпрэсіі азэрбайджанскіх уладаў супраць сваіх апанэнтаў: «Правы чалавека парушаюцца ў Азэрбайджане штодня, пра гэта нельга маўчаць», — цытуюць Loreen усясьветныя мэдыі. А да гэтага сьпявачка сустрэлася з актывістамі мясцовай апазыцыі, якія абвінавацілі ўрад у гвалтоўным высяленьні цэлай вёскі пад будоўлю арэны «Крыстал Хол». Як сьцьвярджаюць незалежныя СМІ, Loreen ужо атрымала заўвагу ад азэрбайджанскіх уладаў за палітычныя заявы, «якім няма месца падчас музычнай імпрэзы».
Пасьля чарговага правалу беларускага выканаўцы, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў знайсьці ў наступным годзе ўнікальнага артыста.
«Калі ўжо прайграваць, то прайграваць годна. А так мы ўгрохалі велізарныя грошы, а выніку ніякага, — заявіў ён 28 траўня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі таленавітай моладзі краіны.
Лукашэнка лічыць неабходным сур’ёзна зьмяніць падыход да падрыхтоўкі беларускіх прадстаўнікоў на «Эўрабачаньне». «Гэта не павінна быць справай аднаго каналу,» — зазначыў ён. Лукашэнка патрабуе ў наступным годзе задзейнічаць абодва дзяржаўныя тэлеканалы, міністэрства культуры, прыцягнуць спонсараў і «зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён прасьпяваў так, каб спэцыялісты ахнулі.»

Як толькі прайграюць, заўсёды згадваюць пра тэндэнцыйнасьць.

Ніхто не рэалізоўваецца, бо едуць ня тыя людзі.