«Я ўсё сказаў публічна і раней, у Пасланьні беларускаму народу і парлямэнту. Сваю пазыцыю я ня бачу падстаў на дадзены момант мяняць», — заявіў кіраўнік краіны падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітвязень Віталь Рымашэўскі: «Яшчэ раз публічна агучаная пазыцыя ўраду і Лукашэнкі пэрсанальна, што яны чакаюць ад Захаду грошай. І лічаць, што вызваленьне тых палітвязьняў, якія вызваленыя, павінна быць аплачана. Вось так гэта і трэба разумець, што гаворыцца амаль адкрытым тэкстам. Што тычыцца магчымага вызваленьня палітвязьняў падчас амністыі, я лічу, што, не зважаючы на вось гэтую заяву, шэраг палітвязьняў усё ж могуць быць вызваленыя. Бо беларускія ўлады і сам Лукашэнка вельмі часта робяць гучныя заявы, а затым слабыя і няўпэўненыя крокі».
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі: «Беларускі кіраўнік чарговым разам паказаў, што хоча накінуць Эўропе гульню паводле сваіх умоваў, чарговы раз выпрабоўвае Эўразьвяз на цьвёрдасьць. І ўсё ж, пры ўсім тым, гэтая заява піяраўская, бо ён скіроўвае да пасланьня, а ў ім вельмі невыразна было сказана адносна палітвязьняў. Гэткім чынам, быў зроблены намёк на тое, што ўсё ж гэтае пытаньне хоць часткова, але можа быць разьвязанае бліжэйшым часам.
І яшчэ на адзін момант я зьвярнуў бы ўвагу: вось гэтая сустрэча з Мартынавым, яна найперш была прысьвечаная падрыхтоўцы да візыту Пуціна ў Менск. Таму, магчыма, вось гэтыя антызаходнія заявы маюць і такую мэту, каб годна сустрэць свайго ўсходняга вялікага брата. І паказаць, што, маўляў, вось мы з вамі аднадушна супраць гэтых заходнікаў, якія робяць супраць нас падкопы. Бо зараз у Маскве таксама ідзе трэнд антызаходні. Як вядома, Пуцін нават не паляцеў на саміт «Вялікай васьмёркі».