Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці раздавалі бел-чырвона-белыя стужкі


Дзяніс Турчаняк (зьлева) і берасьцейцы, што прыйшлі за бел-чырвона-белымі стужкамі.
Дзяніс Турчаняк (зьлева) і берасьцейцы, што прыйшлі за бел-чырвона-белымі стужкамі.

Берасьцейскі каардынатар руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк зладзіў акцыю па раздачы бел-чырвона-белых стужак.

Папярэдне абвесьціўшы ў інтэрнэце пра месца і час раздачы стужак, спадар Турчаняк запрасіў далучацца да акцыі ўсіх ахвотных.

Як апавёў грамадзкі актывіст «Свабодзе», ідэя правесьці такую акцыю зьявілася пасьля ранейшых мерапрыемстваў, калі бел-чырвона-белыя стужкі чаплялі на антэны аўтааматарам:

«Тады мы не абвяшчалі загадзя гэтыя акцыі, таму многія ахвотныя ня ведалі, дзе яны будуць праходзіць. Улічыўшы гэта і вырашылі арганізаваць такую раздачу стужак».

Спадар Турчаняк кажа, што ня лічыць акцыю чымсьці незаконным:

«Такая акцыя нічым не адрозьніваецца ад тых, што адбыліся пад эгідай берасьцейскай ДАІ з дэвізам „Дзякуй дзеду за Перамогу“, калі аўтамабілістам раздавалі георгіеўскія стужкі. Проста падчас нашай акцыі мы выказваем падзяку іншым дзядам, якія змагаліся пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сымбалямі. Напрыклад, тыя ж жаўнеры Булак-Балаховіча».

Па стужі прыйшлі некалькі дзясяткаў берасьцейцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG