«Такім чынам мы адзначылі сумную гадавіну антыканстутыцыйнага рэферэндуму 1995 году, які быў ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку нацыянальныя бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня былі замененыя ў якасьці дзяржаўных на крыху зьмененыя савецкія, а беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай», — кажа актывістка руху Галіна Краўчанка.
Стужкі былі адмыслова выраблены на мінулым тыдні. Некаторыя валантэры раздавалі іх у выходныя дні.
Рэгіянальны лідэр руху «За свабоду» Пётар Кузьняцоў паведаміў, што моладзь прыстасоўвае стужкі да заплечнікаў ці проста на вопратку і такім чынам дэманструе сваю прыхільнасьць да беларускіх гістарычных сымбаляў.
У офіс прыйшлі каля трох дзясяткаў маладзёнаў, каб набыць стужкі, налепкі з выявамі нацыянальнага сьцяга і герба Пагоні й стаць добраахвотнымі распаўсюднікамі.
Кузьняцоў: «Травеньскі рэфэрэндум 1995 году, што б там ні казалі прадстаўнікі цяперашняй улады, меў на мэце пазбавіць беларусаў гістарычнай памяці. Праз нацыянальныя сымбалі, праз гісторыю людзі становяцца народам. Калі яны не адчуваюць сябе народам, то кожны жыве сам за сябе. А калі сам за сябе, то няма грамадзянскай супольнасьці, няма салідарнасьці, няма супраціву. Такімі людзьмі лёгка кіраваць і маніпуляваць. Таму рэфэрэндум па зьмене сымбаляў я лічу адным з эпізодаў барацьбы супраць беларускага народу, каб ператварыць яго ў лёгка кіраваны электарат».