Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: акцыя да гадавіны рэфэрэндуму і ў гонар Каваленкі

абноўлена

Берасьцейскія актывісты руху «За свабоду» і аргкамітэту па ўтварэньні партыі БХД зладзілі акцыю ў гонар палітвязьня Сяргея Каваленкі, прымеркаваную да ўгодкаў рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі.

Удзельнікі акцыі прасілі берасьцейскіх аўтааматараў пачапіць бел-чырвона-белыя стужкі на антэны сваіх аўтамабіляў. Такім чынам актывісты прапанавалі неабыякавым жыхарам Берасьця ўшанаваць гістарычныя сымбалі Беларусі.

Як распавёў адзін з ініцыятараў акцыі, каардынатар руху «За свабоду» па Берасьці Дзяніс Турчаняк, гэтае мерапрыемства было прымеркаванае да ўгодкаў рэфэрэндуму 1995 году, які адмяніў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Актывісты кажуць, што, акрамя гэтага, акцыя прысьвечаная палітвязьню Сяргею Каваленку, якога пакаралі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.

Бел-чырвона-белыя стужкі на аўто
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00

Актывісты распавядалі берасьцейцам пра забароненую сымболіку і пра лёс Сяргея Каваленкі.

На Берасьцейшчыне, акрамя абласнога цэнтру, падобныя акцыі прайшлі сёньня таксама ў Пінску, Баранавічах, Кобрыне, Белаазёрску, Ганцавічах і Івацэвічах.



Каардынатар руху «За Свабоду» па Берасьцейшчыне Зьміцер Трацьцяк зь Белаазёрску кажа, што да акцыі людзі паставіліся прыхільна, таму яна будзе паўтарацца часьцей:

«Ужо цэлае пакаленьне беларусаў вырасла, ня ведаючы нацыянальнай сымболікі. І мэта акцыі руху „За Свабоду“ нагадаць людзям пра гістарычныя сымбалі Беларусі. Людзі, прымаючы стужкі, усьміхаюцца, ніводны чалавек не адмовіўся атрымаць бел-чырвона-белы сымбаль нашай краіны».

Раздача стужак у Белаазёрску.
Раздача стужак у Белаазёрску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG