Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыедзе ў Беларусь 31 траўня


Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін свой ​​першы афіцыйны візыт у статусе кіраўніка расейскай дзяржавы зробіць у Беларусь 31 траўня, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі.

Паводле яго словаў, такая дамоўленасьць была дасягнута сёньня ў час сустрэчы лідэраў дзьвюх дзяржаў у Крамлі.

Шэраг аналітыкаў гаворыць пра магчымы ваенны аспэкт перамоваў падчас візыту расейскага прэзыдэнта. На пачатку траўня на міжнароднай канфэрэнцыі ў Маскве прадстаўнікі Расеі выказалі зацікаўленасьць у тым, каб разьмясьціць на заходніх межах Беларусі абарончыя зэнітныя сыстэмы С-400 альбо нават наступальныя ракетныя комплексы «Іскандэр».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG