Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНТ выразала з праграмы «Вячэрні Ургант» жарт пра Лукашэнку


У праграме «Вячэрні Ургант» на расейскім Першым канале вядучы Іван Ургант жартаваў з Лукашэнкі.

Частка сюжэту праграмы (на арыгінальным відэа 02:40) была выразаная з эфіру АНТ. Ургант казаў, што першы афіцыйны візыт Уладзімер Пуцін зробіць у Беларусь, і яны ў праграме вырашылі адзначыць гэтую падзею з дапамогай студыйнага ноўтбука і ўпрыгожылі яго фатаздымкам Лукашэнкі.

«Мы ў нашай праграме спрабуем сумясьціць усё самае несумяшчальнае. Так блізка Лукашэнка і Apple яшчэ ніколі не стаялі адзін каля аднаго. Тры разы кампутар не хацеў прымаць налепку, але мы ўсё ж выкарысталі сапраўдныя вадкія цьвікі», — пажартаваў Іван Ургант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG