Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыгарэта на публіцы – па-за законам


У Беларусі зьбіраюцца забараніць паленьне ў рэстаранах і на вакзалах. А як у турмах?

Міністэрства аховы здароўя рыхтуе прапановы ўраду. Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Вольгу Бартман, начальніка аддзелу грамадзкага здароўя Рэспубліканскага цэнтру гігіены, ураду ўжо накіраваны адпаведны зварот. У ім прапануецца прыняць адзіны нарматыўна-прававы акт, які б рэгуляваў грамадзкія адносіны ў гэтай сфэры, а таксама забясьпечыў абарону насельніцтва ад спажываньня тытуню і тытунёвага дыму. Адпаведныя нормы ўтрымлівае пастанова Мінздраву, паводле якой паліць забаронена ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, спорту, гандлю, грамадзкага харчаваньня, на вакзалах, станцыях мэтро. Паліць можна ў месцах, спэцыяльна для гэтага прызначаных.

Паводле Вольгі Бартман, Беларусь ідзе за прыкладам іншых краінаў Эўропы. Ад учора і да канца траўня ў Беларусі праводзіцца акцыя «Беларусь без тытуню», якая завершыцца правядзеньнем 31 траўня Сусьветнага дня без тытуню.

Са згаданых захадаў аднак не вынікае, ці будзе ахопленая кампаніяй рэгуляцыі паленьня спэцыфічная тэрыторыя – беларускія турмы, калёніі, ізалятары. Многія вязьні, якія прайшлі празь зьняволеньне за свае грамадзкія ўчынкі, скардзяцца, што паленьне сукамэрнікаў было для іх дадатковым фактарам пакут. Курцоў і некурцоў трымаюць у тых самых камэрах, якія нярэдка зусім не праветрываюцца. У зьняволеньні чалавек, які ня паліць, пазбаўляецца некаторых грамадзянскіх свабодаў, а таксама і права знаходзіцца ў асяродзьдзі, чыстым ад тытунёвага дыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG