Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ўзарваў мэтро? Пасьлямова. Судам пара ўлічваць інтэрнэт


Алег Грузьдзіловіч
Алег Грузьдзіловіч
У мяне як аўтара кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро?» было 48 сустрэч з чытачамі кнігі, калі лічыць у адпаведнасьці з колькасьцю разьдзелаў. Мы пачалі сустракацца 17 сакавіка, калі стала вядома пра выкананьне сьмяротнага прысуду Ўладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, а скончылі ўчора, 3 траўня. Сёньня будзе яшчэ адна, 49-я сустрэча, якая ў кнігу ня ўвойдзе, але безь яе размова падаецца незавершанай. Гэты разьдзел прысьвечаны тым, хто праз інтэрнэт актыўна прычыніўся да пісаньня кнігі — ня толькі дапамагаў выпраўляць памылкі, але і дзяліўся сваімі вэрсіямі, парадамі ці падказкамі. Пералічу толькі некаторых: Специалист, Минчанка, Одиссей, Тодар, Пётр Степанович, Ананім, Уважлівы, Вольга, Абазнаны, Мікола, Яўген, неЧытач, Anna, Paval ды іншыя. Найбольшых камплімэнтаў, на маю думку, заслугоўвае наведнік пад нікам Чытач, чыя актыўнасьць выявілася пасьля друкаваньня ўжо першых разьдзелаў. Вось прыклад.

Чытач, 20.03.2012 13:42

Звяртаюся да Алега Груздзіловіча. На маю думку у Вас ёсць недакладнасці.

1) Пачыцкая ў судзе дала больш сціплыя паказанні, чым на допытах. Тады сталі цытаваць яе папярэднія паказанні. Пачыцкая адказала: так, пацвярджаю. Але была адна рэч супярэчлівая. На допытах яна сказала, што бачыла сумку адкрытай, у судзе — закрытай, на чым і настаяла.

2) Канавалаў засьмяяўся і прапанаваў выпіць за гэта не пасля абвяшчэння жалобы, а пасьля словаў Лукашэнкі «мы все в этом виноваты». Больш ніхто і ніколі там не смяяўся.

3) За вакном знаходзіўся Кавалёў, а не Канавалаў.

4) Наконт званка маці Пачыцкай. У тым, што Канавалаў супакоіў яе, нічога дзіўнага няма — ён ведаў, што Яна ў кватэры. Дзіўна тое, што Канавалаў не пераказаў словы маці пра выбух — у выпадку, калі яна яму такое казала.

5) Паводле слоў Пачыцкай, Канавалаў сказаў «я попал», а не «я попался».

З часткай заўваг Чытача можна было спрачацца з-за іх ацэначнасьці (прыкладам, п. 4), але большасьць ягоных падказак аказаліся дарэчы і былі ўлічаныя аўтарам (прыклады — пп. 2, 4). Адразу было бачна, што гэтая крыніца карыстаецца матэрыяламі, якія адпавядаюць судоваму працэсу.

Уважлівасьць да дэталяў выявіў і яшчэ адзін актыўны наведнік сайту «Свабоды», Іван Глінка зь Менску. Нягледзячы на ягоныя часам рэзкія ацэнкі, я ўдзячны спадару Глінку за магчымасьць выправіць прыкрую памылку наконт вагі пакетаў з салетрай у падвале Канавалава.

Иван Глинка, 04.04.2012 05:53

Груздилович вместо то , чтобы дать правдивую информацию по теме, занимается пересказом откровенно лживых лукашистских баек и пропагандистских опусов Сацука. В своих показаниях Коновалов сообщил , что приобрел 10 кг селитры в пакетах по 2 кг, которые использовал для ВУ.В деле есть фото, где видно , что после обыска в подвале на столе лежит , как минимум 8 кг селитры( это после взрыва). По заявлению Лукашенко там после взрыва обнаружили около 30 кг селитры. Вопрос: как они туда попали после ареста Коновалова? ( Если же они были при нем, то зачем он покупал еще 10 кг).

Мушу яшчэ раз патлумачыць структуру сваёй кнігі. Першая і другая яе часткі — гэта як бы два розныя шляхі да адной мэты, да вырашэньня асноўнага пытаньня: вінаватыя ці не Канавалаў і Кавалёў. Першым шляхам прайшоў суд, праводзячы сваё судовае расьсьледаваньне на падставе матэрыялаў сьледзтва, апытаньня сьведак, вывучэньня рэчавых доказаў ды іншых дзеяньняў, у тым ліку ініцыяваных абаронай. Сваю задачу я бачыў у тым, каб як найпаўней адлюстраваць гэты шлях і паказаць, на якой падставе суд прыняў тое рашэньне, якое прыняў. Другая частка, ці другі шлях — гэта расьсьледаваньне аўтара, грунтаванае на ўласных назіраньнях, меркаваньнях незалежных крыніцаў, экспэртаў, у тым ліку чытачоў. У абодвух выпадках карэктывы з боку наведнікаў сайту былі вельмі карысныя, хоць у першай частцы яны часам выглядалі крытыкай найперш асобы.

Вольга, 24.03.2012 11:35

Аказваецца, большая частка кнігі Груздзіловіча складаецца з разваг суддзі Федарцова і фантаста Сацука. Свой аналіз Груздзіловіч амаль не робіць, а толькі тлумачыць, чаму чужы пункт гледжання мае рацыю.

Узгадваю, што большую частку судовага працэсу Груздзіловіч спаў ці чытаў «Камсамолку», і разумею, што ўсё заканамерна.

«Такой хоккей нам не нужен!» Гэта прафанацыя, спадар Груздзіловіч.

Сярод камэнтароў сустракаліся і вельмі слушныя ды карысныя заўвагі адмыслоўцаў, да якіх, відаць, варта прыслухацца беларускім праваахоўнікам.

ФИЗИК, 20.04.2012 12:30

У меня есть один вопрос. Не вижу в материалах следствия никаких результатов проведения спектрального анализа на соответсвие добытых элементов, химических реактивов, в подвале, в месте создания бомбы, на теле якобы исполнителя, его одежде и так далее и собраных на месте взрыва. Такой анализ с точностью до одного атома в настоящее время имеет место быть. Современные средства и необходимое оборудование в стране есть. Что-то не ладно в современной белорусской экспертизе.

Альбо вось камэнтар, які перадае каштоўную для ўсіх грамадзянаў краіны інфармацыю.

Одиссей, 24.03.2012 20:14

Относительно телефонных звонков и интернета в Беларуси. Уже лет так десять «служит» на телефонных АТС Минска и межгорода аппаратура реагирующая на кодовые слова в разговорах граждан. Слова типа оружие, пистолет, тротил, бомба, взорвать и тд. мгновенно включают запись вашего разговора. Если присутствует несколько кодовых слов, то соответственно получается приоритет. Дальше — больше. Четыре-пять лет назад шведы поставили оборудование распознавания голоса конкретного человека. Но и это ещё не всё! Все разговоры и интернет активность граждан РБ где-то с 2010 года ЗАПИСЫВАЕТСЯ КГБ. Абсолютно все разговоры. Т.е. в Беларуси действует этакий доморощенный аналог западной системы «Эшелон». (Помните, когда Дмитрию Бондаренко предъявили в суде его телефонные переговоры задолго до декабря 2010). Причём без всякой санкции прокурора. Из всего выше сказанного следует, что если бы факт подобного звонка имел место, то несложно было бы найти сам текст беседы, не спрашивая на неких очных ставках.

Падобных камэнтароў было шмат. У выніку кніга была напісаная, можна сказаць, калектыўна. Гэта стала магчымым дзякуючы інтэрнэту. Актыўнасьць наведнікаў прадэманстравала таксама ўласьцівую сёньняшняму дню вялікую ступень недаверу беларускіх грамадзян да ўлады, судоў і сьледзтва.

Пішучы кнігу, я ставіў для сябе яшчэ адну задачу — на прыкладзе пэўнай крымінальнай справы паказаць, наколькі змагу, як сёньня дзейнічае беларуская судовая сыстэма. Адсюль устаўкі з назіраньнямі за працай судзьдзяў, пракурораў, адвакатаў, за публікай, ахоўнікамі. Пры гэтым камэнтары да кнігі ў інтэрнэце пераканалі мяне, што тая судовая сыстэма, якая склалася ў Беларусі, імкліва старэе і патрабуе кардынальных зьменаў. І тут гаворка ня толькі пра адсталасьць у параўнаньні з разьвітымі дэмакратычнымі краінамі, а пра зьяву шырэйшую. Інтэрнэт ламае звычайны працэс судовага расьсьледаваньня і прыняцьця вэрдыкту, бо ставіць пад сумнеў манаполію суду на гэтыя дзеяньні і на сам вэрдыкт.

Глядзіце, што адбылося з працэсам над «тэрарыстамі»: як ні ахоўвалі ўлады матэрыялы справы, як ні запалохвалі адказнасьцю за іх разгалошваньне, у інтэрнэце зьявілася ўсё: і тэкст прысуду, і відэа самых патаемных допытаў, і зьмест самых істотных экспэртыз. У выніку любы наведнік інтэрнэту зараз можа дасьледаваць гэтыя матэрыялы і сам прымаць рашэньне — вінаватыя ці не Канавалаў і Кавалёў.

Застаецца толькі адна часткова закрытая для грамадзтва зона, якая ўплывае на судовае рашэньне, — гэта сам працэс. Пакуль што тэле- і відэаздымкі на працэсах забароненыя, і тут грамадзтва мусіць спасылацца на меркаваньні назіральнікаў і журналістаў. Але гэтыя меркаваньні могуць супярэчыць адны адным, прычым істотна. На гэтым працэсе я быў сьведкам таго, як два назіральнікі, якія сядзелі побач і сачылі за падзеямі ў судзе практычна з адной кропкі, бачылі ўсё ж гэтыя падзеі па-рознаму і рабілі розныя высновы. Тое самае і з журналістамі.

Зразумела, што гэтак доўга працягвацца ня будзе. Грамадзтва даўно хоча мець беспасярэдні, а не апасродкаваны погляд на судовыя працэсы, але забясьпечыць гэта раней было немагчыма з тэхнічных прычын. Сёньня тэхнічныя перашкоды амаль пераадоленыя, доказам чаго — факт, што ў інтэрнэце апынуліся кадры з вынясеньня прысуду Канавалаву і Кавалёву. (Я не кажу пра «несанкцыянаваныя» здымкі БТ з судовага балькона).

Далей будзе болей. Хутка зьявіцца такая відэатэхніка, празь якую можна будзе весьці трансьляцыю з суду насуперак усім забаронам. Што тады рабіць судзьдзям? Няўжо выдаляць усю публіку з залі? Але гэта будзе ўжо не публічны, а закрыты працэс, і давер да рашэньня такога суду стане зусім мінімальны. Мяркую, зь відэа ўрэшце будзе тое самае, што і з аўдыёзапісамі судовых пасяджэньняў, якія закон мусіў дазволіць для ўдзельнікаў працэсу без аніякіх умоваў.

Ці трэба гэтага палохацца? На маю думку — не, бо новыя правілы ўрэшце павысяць патрабаваньні да чысьціні і законнасьці сабраных сьледчымі доказаў. Мяркую, калі б сьледчыя ў справе тэракту ў менскім мэтро ведалі, што з судовага працэсу будзе весьціся жывая трансьляцыя ў інтэрнэт, яны б інакш паставіліся да расьсьледаваньня шмат якіх эпізодаў.

Скончу фактычна апошнім камэнтаром да кнігі. І хаця з гэтым камэнтаром асабіста я згодны толькі ў апошняй частцы, але важна, каб магла прагучаць і адрозная думка.

Иван Глинка, 02.05.2012 18:59

Обвинение слепило классический для белорусской системы винегрет, когда в одну кучу сваливают не связанные друг с другом события. Никакой связи между приобретенным в подростковом возрасте тротилом и взрывами в Минске и Витебске следствие добыть не смогло. Все строилось на явно вымышленных показаниях Ковалева, полученных с процессуальными нарушениями. На суде Ковалев от своих показаний отказался, и оказалось , что эти показания не были закреплены ни фактами , ни следственными мероприятиями. Суд присяжных по обвинению в пособничестве дал бы: «not guilty». А Федорцов со товарищи влепил ст16 ч6, которой здесь и не пахнет.

Аўтар яшчэ раз выказвае падзяку ўсім, хто прыслаў свае допісы, і абяцае іх яшчэ прагледзець і ўлічыць тое, што зь нейкіх прычын засталося па-за ўвагай.


Папярэднія разьдзелы кнігі


Частка 1

Уступ

Вэрсіі добрая і дрэнная

Прызнаньне — каралева доказаў

Як нараджаюцца новыя вэрсіі

Відэа: чалавек з торбай

Чорная куртка з чырвонай стужкай на каўняры

Сьляды на адзеньні

Чорная торба з надпісам «West»

Забойчы доказ

Чаму экспэрта Сініцына судзілі таемна?

Бомбы

Што было ў падвале Канавалава?

Канавалаў зьбіраў бомбу «на аўтамаце»

Экспэртызы і сьледчыя экспэрымэнты

Навошта?

«Яму заўсёды падабаліся выбухі»

Ці здаровы Канавалаў псыхічна?

Схільны да самагубства?

Судзьдзі і сакратаркі

Як Канавалаў сабраў бомбу

Ханжанкоў: Беларускі сындром

Пульт і паражальныя элемэнты

Пракуроры

Роля Ўладзіслава Кавалёва

З допыту Кавалёва ад 29 красавіка

Лёс рэчавых доказаў

Сумнеўныя абставіны і доказы, якія выклікаюць недавер

Пацярпелыя і публіка



Частка 2

Экспэрымэнт, якога не было

Чаму няма ключавога відэа зь менскага вакзалу?

Іван Шыла пра Канавалава: «Ён мог зрабіць гэты выбух»

Чытач: «Асноўнае відэа — высокапрафэсійная падробка»

Адбіткі пальцаў і біялягічнае рэчыва

Працяг дзіўнага экспэрымэнту

Хто са сьведак пэўна апазнаў Канавалава?

Ахоўнікі

Тэрарыст адзін, бомбы дзьве?

Усё ж: «пілі» ці «білі»?

Лішнія пальцы і сім-картка

Дзіўная спрэчка ў Навінках

Навошта спатрэбіўся дэтэктар хлусьні?

Змывы з твару, рук і адзеньня, сьляды выбухоўкі ў падвале

«Дыплёмны праект» экспэрта Клімовіча «Дыплёмны праект» экспэрта Клімовіча

Адвакаты

Заканчэньне судовых спрэчак

А што б пастанавіў суд прысяжных?

Ці вінаваты Ўладзіслаў Кавалёў?


Частка 3

Прысуд выкананы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG