Апазыцыянэры мелі намер правесьці 29 красавіка малебен за адхіленьне ад улады ў Расеі Ўладзіміра Пуціна пад лёзунгам «Багародзіца, Пуціна прагані». Менавіта такія словы прагучалі падчас панк-набажэнства групы Pussy Riot.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі яго да паліцэйскаму аўтамабілю «для гутаркі». Дабрахотаў дастаўлены ў аддзел міліцыі ў Хамоўніках.
Раман Дабрахотаў напісаў у сваім мікраблогу ў «Твітэры», што пакуль ня ведае, што яму інкрымінуюць, але не выключае, што яго могуць абвінаваціць па даволі сур’ёзнай артыкуле — «Распальваньне варожасьці на рэлігійнай глебе».
Каля храма Хрыста Збаўцы знаходзілася прыкладна 200 чалавек — тыя, хто хацеў прыняць удзел у самым набажэнстве, а таксама іх апанэнты з розных праваслаўных арганізацый. Каля храма таксама сабраліся дзесяткі казакоў і так званых «Праваслаўных харугваносцаў». У раёне правядзеньня акцыі былі ўзмоцненыя меры бясьпекі.
Колькасную перавагу мелі прыхільнікі царквы — іх прыйшло больш за 100 чалавек. Сярод іх асабліва вылучаліся казакі і так званыя «Праваслаўныя харугваносцы». Яны, нягледзячы на сьпякоту, былі апранутыя ва ўсё чорнае, шмат на кім былі каракулевыя шапкі, іх форма нагадвала вайсковую.
Цалкам рэпартаж пра падзеі ля Храма Хрыста Збаўцы ў Маскве чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.