Міністар транспарту і камунікацый Літвы Элігіюс Масюліс сьцьвярджае, што Беларусь зрабіла больш жорсткім кантроль літоўскіх перавозчыкаў пасьля пагрозаў з боку Расеі, перадае партал DELFI.
Паводле яго слоў, прадстаўнікам міністэрства ў рукі патрапіў пратакол перамоваў паміж беларускім і расейскім міністэрствамі транспарту, у якім сказана, што Беларусь павінна спыніць правоз па сваёй тэрыторыі тавараў, якія вязуць з трэціх краін паводле двухбаковых дазволаў. У адваротным выпадку Беларусі пагражаюць тым, што не дадуць патрэбнай колькасьці дазволаў на яе тавары.
Пра гэта Масюліс сказаў падчас урадавай гадзіны ў парлямэнце.
«Беларускія службоўцы зрабілі больш жорсткім кантроль транспарту з ЭЗ, які праяжджае па тэрыторыі Беларусі ў Расею. Гэта зьвязана з прынятымі ў Расеі заканадаўчымі актамі, якія ўступаюць у сілу з пачатку траўня. На самой справе праблема ў тым, што грузы, якія вязуць праз тэрыторыю Беларусі, вязуць на аснове двухбаковых або трохбаковых дазволаў», – распавёў Масюліс.
Паводле яго слоў, Літва атрымала шмат двухбаковых дазволаў на перавозку сваіх тавараў, аднак гэтыя дазволы тычацца толькі літоўскіх тавараў.
«Аднак такіх тавараў ня так шмат, як дазволаў, таму літоўскія перавозчыкі, якія займаюць немалую частку эўрапейскага рынку, часта возяць грузы з трэціх краін – Галяндыі, Гішпаніі або Нямеччыны ў Расею», – сказаў міністар.
Са словаў Масюліса, калі тавары вязуць з Галяндыі ці Нямеччыны, іх складаюць у Літве, а потым перагружаюць у літоўскія машыны як літоўскі тавар.
«Мы ўвесь час разглядалі гэта як тавары, якія перавозяць на аснове двухбаковых дазволаў. Да гэтага Расея і Беларусь ніякія санкцыі не ўжывалі. Аднак цяпер калегі зь Беларусі і Расеі разглядаюць іх як грузы з трэціх краін і не дазваляюць перавозіць іх на аснове двухбаковых дазволаў», – сказаў міністар.
Са словах Масюліса, Літва, як і іншыя краіны ЭЗ, ня мае такой вялікай колькасьці трохбаковых дазволаў, каб задаволіць патрэбы ўсіх перавозчыкаў, якія працуюць на рынку.
«Расея, выдаючы абмежаваную колькасьць трохбаковых дазволаў, імкнецца абараніць свой рынак, сваіх перавозчыкаў і не дапускае канкурэнцыю на сваім рынку, пратэжуе сваіх перавозчыкаў», – дадаў ён.
«Учора нам у рукі патрапіў сур'ёзны і цікавы дакумэнт. Гэта пратакол перамоваў паміж міністэрствамі транспарту Расіі і Беларусі, у якім у даволі пагрозьлівай форме Расея сказала, што праз вашу тэрыторыю ў Расею вельмі часта прыяжджаюць парушальнікі закона, якія не выконваюць устаноўленыя правілы. Пазначана, што асноўныя парушальнікі – перавозчыкі з Польшчы, Літвы, Латвіі, Малдовы і Ўкраіны. Беларусі прыгразілі, што калі яна не пачне разьбірацца з парушальнікамі на сваёй тэрыторыі, яна сама не атрымае неабходную колькасьць дазволаў на ўвоз тавараў у Расею. Такім чынам, Беларусь падпарадкавалася пагрозе Расеі і ўвяла жорсткія санкцыі», – сказаў Масюліс.
Міністар сказаў, што ў сувязі з праблемамі на літоўска-беларускай мяжы сустрэнуцца кіраўнік Літоўскай дзяржаўнай дырэкцыі дарожнага транспарту з кіраўніком аналягічнага беларускага ведамства, а ў пачатку наступнага тыдня міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам віцэ-міністра транспарту і камунікацый Арунаса Штараса адправіцца ў Маскву на сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту РФ.
«Сёння мы рэкамэндуем літоўскім перавозчыкам выбіраць іншыя маршруты і ня езьдзіць у Расею празь Беларусь», – падсумаваў Масюліс.