Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрылася выстава турэмнай графікі Юрася Навіцкага


Адкрылася выстава турэмнай графікі Юрася Навіцкага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:29 0:00
Наўпроставы лінк

Адкрылася выстава турэмнай графікі Юрася Навіцкага

На выставе «Код Акрэсьціна. Турэмныя малюнкі», што адкрылася на сядзібе БНФ у Менску, прэзэнтаваныя каляровыя малюнкі, якія выконваліся аўтарам непасрэдна ў турэмнай камэры. Большасьць твораў дасюль нідзе не былі апублікаваныя і выстаўляюцца ўпершыню.

«Гэта ня проста малюнкі, гэта — ілюстрацыі да турэмных дзёньнікаў, якія я пісаў у турме. Дзёньнікі і малюнкі рабіў дзеля таго, каб людзі ведалі, у якіх умовах у цэнтры Эўропы знаходзяцца палітарыштанты і простыя людзі, якія сядзяць за батон хлеба па 10 сутак, — кажа Юрась Навіцкі, аўтар і арганізатар выставы. — Некаторыя малюнкі ўжо прэзэнтаваліся ў Расеі, Украіне і Грузіі».

Выстава «Код Акрэсьціна. Турэмныя малюнкі» працуе да 25 красавіка (вуліца Чарнышэўскага, 3).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG