Міністар юстыцыі Лібіі Алі Ашур заявіў, што сын зрынутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі – Саіф аль-Іслам ня будзе перададзены Міжнароднаму крымінальнай суду ў Гаазе, а паўстане перад лібійскім судом.
Суд у Гаазе вінаваціць яго ў злачынствах супраць чалавечнасьці, новыя лібійскія ўлады – ў датычнасьці да карупцыі, забойстваў і згвалтаваньняў
Саіфа аль-Іслама, які быў схоплены праціўнікамі рэжыму Кадафі на поўдні Лівіі ў лістападзе мінулага году, трымаюць у сакрэтнай турме ў горадзе Зінтан.
Брытанская газэта The Guardian са спасылкай на крыніцы ў Гаазе паведамляе, што прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суду падазраюць Трыпалі ў зацягваньні экстрадыцыі Саіфа аль-Іслама з мэтай тым часам сьпешна асудзіць яго і пакараць сьмерцю.
Выданьне адзначае, што імкненьне да хуткай расправы над сынам дыктатара можа тлумачыцца ня толькі жаданьнем Трыпалі задаволіць прагу помсты з боку насельніцтва.
У лібійскі ўрад уваходзяць многія чальцы папярэдняга рэжыму, якім непажадана, каб Саіф аль-Іслам пачаў даваць паказаньні пра іх дзейнасьць да пераходу на бок паўстанцаў. Патэнцыйна гэта і ім можа пагражаць міжнародным ордэрам на арышт.
У Парыжы могуць асьцерагацца паказаньняў малодшага Кадафі адносна чутак пра лібійскае фінансаваньне прэзыдэнцкай кампаніі Нікаля Сарказі. Лёндану могуць пашкодзіць сьведчаньні пра абставіны вызваленьня ў Брытаніі Лакербійскага тэрарыста, пасьля якога брытанская нафтавая кампанія British Petroleum атрымала выгадныя кантракты ў Лібіі.