Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны прафсаюз «Нафтану» пагражае судом за санкцыі


Прафсаюзная суполка «Нафтану» у сваёй заяве «катэгарычна асуджае заклікі кіраўнікоў асобных апазыцыйных палітычных партый і грамадзкіх арганізацый прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і байкатаваць тавары прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу».

Заява, прынятая на прафсаюзным сходзе 21 сакавіка. разьмешчана на афіцыйным сайце наваполацкага прадпрыемства. Суполка пагражае, кіруючыся арт. 19 закону «Аб прафэсійных саюзах», падаць пазоў аб пакрыцьці стратаў, якія могуць мець работнікі «Нафтану» з-за ўвядзеньня эканамічных санкцый з боку эўрапейскіх краін, якія «пацягнуць за сабой зьніжэньне даходаў прадпрыемства, скарачэньне вытворчасьці і колькасьці пэрсаналу і паўплываюць на недаатрыманьне работнікамі гарантаваных калектыўным дагаворам выплат».

У заяве пералічаны асобы, якія «заклікаюць да ўвядзеньня санкцый супраць прадпрыемстваў і байкоту беларускіх тавараў». Гэта «спадар Івашкевіч, Ус (экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі), Калякін (старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет»), Атрошчанкаў (каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь») і іншыя «актывісты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG