Галоўнае — ня месца правядзеньня акцыі, цяпер галоўнае — каб мерапрыемства атрымалася масавым, каб людзі прыйшлі са сьцягамі, транспарантамі, лёзунгамі. Такія меркаваньні выказалі арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі.
Уладзімер Колас, адзін з заяўнікаў акцыі, які вёў перамовы зь Менгарвыканкамам, распавёў:
«З боку ўладаў была заяўлена гатоўнасьць не чыніць ніякіх перашкодаў, зацікаўленасьць у тым, каб гэтае сьвята прайшло безь ніякіх правакацыяў, эксцэсаў, у такім цывілізаваным, культурным рэчышчы. Ня будзе чыніцца ніякіх перашкодаў для выкарыстаньня нашай сымболікі, дрэўкаў, вудаў, для таго, каб сьцягі чапляць».
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч таксама падкрэсьліў, што сёлета мерапрыемства дазволенае. Ён узгадаў мінулагоднія падзеі 25 сакавіка:
«Акцыя дазволеная. Год таму, калі мы ўскладалі кветкі да помнікаў нашых паэтаў, сапраўды, атмасфэра была жахлівая ў краіне. Не было заяўкі, не было дазволу, адразу месца было ачэпленае. Зараз усё легальна, усё паводле закону. Таму няма падставаў кожнаму, для каго дарагая незалежнасьць краіны, ня быць на гэтай акцыі».
Парадак падчас масавага мерапрыемства будзе забясьпечваць дружына. Вырашаныя ўсе арганізацыйныя пытаньні, запэўнівае Віктар Івашкевіч:
«Вырашана пытаньне з гукавым забесьпячэньнем і на плошчы Бангалор, і падчас праходжаньня калёны. Каля 10 музыкаў далі згоду выступіць з гітарамі ў акустычным варыянце на адпаведную тэму: незалежнасьць, свабода. Далі згоду прыняць удзел у мітынгу шмат родных палітвязьняў, лідэры партый, грамадзкіх арганізацый».
Некаторыя апазыцыйныя лідэры, дэмакратычныя актывісты заўсёды выступаюць супраць правядзеньня акцыяў у парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор.
Уладзімер Колас: «Хацелася б зьвярнуцца да тых, хто выяўляе нэгатыўнае стаўленьне да месца правядзеньня і ня хоча ісьці на плошчу Бангалор. Для нас зараз галоўнае — ня месца. Для нас зараз галоўнае — убачыць, што мы разам, убачыць, што нас многа. А потым мы можам прэтэндаваць на нейкія іншыя месцы. А пакуль і плошча Бангалор для гэтага падыходзіць».
Аляксей Марачкін заклікаў, каб людзі самі праявілі ініцыятыву, прыйшлі са сьцягамі, намалявалі плякаты. Ён узгадаў, як некалі мастакі адмыслова выраблялі плякаты, транспаранты, а ў майстэрню ўварваліся міліцыянты, усё забралі і не вярнулі дагэтуль:
«Мы на гэты раз спадзяемся, што людзі самі праявяць творчасьць, самі стануць удзельнікамі, Так што прыходзьце і самі праяўляйце ініцыятыву і творчасьць».
Такім чынам, арганізатары папярэджваюць: сьцягі, транспаранты, атрыбутыку ніхто выдаваць ня будзе.
Віктар Івашкевіч: «Пачні зь сябе — вось галоўны пасыл. Людзі павінны адчуць, што пэрсанальна ад іх залежыць лёс Беларусі і крэатыў падчас мерапрыемства. Абвешчаныя галоўныя лёзунгі: „За незалежную Беларусь!“, „Свабоду палітвязьням“ і „За свабодныя выбары“. Кожны чалавек няхай намалюе на паперы, на тканіне такі плякат. Нясіце яго самі, нясіце са сваімі сябрамі».
Такім чынам, 25 сакавіка збор а 13:30 каля Акадэміі навук, потым будзе шэсьце па вуліцы Сурганава, і а 15-й гадзіне пачнецца мітынг на плошчы Бангалор.

Няма падставаў кожнаму, для каго дарагая незалежнасьць краіны, ня быць на гэтай акцыі.