Публічных ацэнак наконт сваіх перамоваў зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым у рамках саміту ЭўрАзЭс Аляксандар Лукашэнка пакуль не даваў. Пазыцыю беларускага боку выклаў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас, які заявіў, што Эўразійская эканамічная камісія будзе супрацьдзейнічаць замежным эканамічным санкцыям на адрас краін Мытнага саюзу:
«Усе бакі адназначна выказалі сваю занепакоенасьць з гэтай нагоды і падзяляюць пазыцыю, што ніводная дзяржава ці група дзяржаў не павінна чыніць эканамічны ціск на дзяржаву-сябра Адзінай эканамічнай прасторы. Таму, улічваючы, што гэта новыя працэдуры, Савет даручыў падрыхтаваць гэтыя захады, і калегія якраз зоймецца канкрэтнымі крокамі па супрацьдзеяньні эканамічнаму ціску», — заявіў спадар Румас, які сёлета быў прызначаны старшынём Савету Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Сёньня, сустракаючыся з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь чакае маскоўскіх інвэстараў:
«Мы ўсё зробім для таго, каб масквічы з задавальненьнем куплялі нашыя тавары, паважалі беларусаў, якія будуць да вас прыяжджаць, і ў сваю чаргу мы чакаем і масквічоў з большымі інвэстыцыямі. У нас адкрытая краіна для масквічоў, і мы з задавальненьнем будзем у гэтым кірунку рабіць усё для пашырэньня гэтага супрацоўніцтва».
Спадзявацца на падтрымку Расеі ў беларускім канфлікце з Эўропай ня варта, — перакананы маскоўскі палітоляг Кірыл Коктыш.
«Што тычыцца далучэньня ці нейкіх палітычных адказаў на нейкія санкцыі, то Ўладзімер Пуцін ужо заявіў, што сёньняшні канфлікт паміж Эўразьвязам і Беларусьсю — гэта двухбаковы палітычны канфлікт, які ніяк не кранае тыя інтэграцыйныя праекты, якія існуюць паміж Расеяй і Беларусьсю».
Беларусі ня варта разьлічваць і на нейкія матэрыяльныя дывідэнды ад Расеі, выстаўляючы сябе ахвярай ціску Эўропы, мяркуе Кірыл Коктыш:
«Мне падаецца, што зараз Менск, разьдзьмухваючы сварку з Эўразьвязам, імкнецца знайсьці аргумэнты, каб не выконваць тыя абавязаньні, на якіх ён атрымаў крэдыт Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭс. Мне падаецца, што Масква наўрад ці будзе ставіцца да гэтых аргумэнтаў Менску вельмі сур’ёзна».
Менскі эканаміст Сяргей Балыкін кажа, што Эўразійская эканамічная камісія, пра магчымую падтрымку якой казаў спадар Румас, ня мае рычагоў, каб бараніць Беларусь ад санкцыяў Эўразьвязу:
«Няма такіх установаў, якія маглі б прымусіць нейкія дзяржавы нешта рабіць ці не рабіць. Тут справа можа ісьці не юрыдычна, а хутчэй дыпляматычна».
Разам з тым Сяргей Балыкін сумняецца, што Расея будзе бараніць афіцыйны Менск ад ціску Захаду, бо гэта ёй нявыгадна:
«Навошта Расеі бараніць Беларусь? Чым горшыя ў Беларусі стасункі з Эўразьвязам і іншымі краінамі, тым больш заробіць Расея і расейскі бізнэс на гэтых праблемах».
Беларускія праблемы ў адносінах з Захадам створаныя самім Менскам, перакананы спадар Балыкін:
«Калі будуць абмежаваныя эканамічныя адносіны Беларусі з Эўразьвязам, то гэта можа вельмі кепска адбіцца на пэўных кампаніях, якія даюць грошы ў бюджэт і асабліва ў асабістую кішэню нейкіх асобаў. Гэта можа датычыць нафтахіміі, калійных угнаеньняў. Гэта будзе цяжка, прычым ня столькі для беларускай эканомікі, колькі для пэўных асобаў, набліжаных да ўлады».
Сяргей Балыкін перакананы, што ў любым выпадку пра поўнамаштабныя эканамічныя санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі гаворка не ідзе.
Магчымасьць увядзеньня новых, у тым ліку эканамічных, санкцыяў за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека супраць афіцыйнага Менску будзе разглядацца Радай Эўрапейскага Зьвязу 23 сакавіка.

Ўладзімер Пуцін ужо заявіў, што сёньняшні канфлікт паміж Эўразьвязам і Беларусьсю — гэта двухбаковы палітычны канфлікт.
«Што тычыцца далучэньня ці нейкіх палітычных адказаў на нейкія санкцыі, то Ўладзімер Пуцін ужо заявіў, што сёньняшні канфлікт паміж Эўразьвязам і Беларусьсю — гэта двухбаковы палітычны канфлікт, які ніяк не кранае тыя інтэграцыйныя праекты, якія існуюць паміж Расеяй і Беларусьсю».
Беларусі ня варта разьлічваць і на нейкія матэрыяльныя дывідэнды ад Расеі, выстаўляючы сябе ахвярай ціску Эўропы, мяркуе Кірыл Коктыш:
«Мне падаецца, што зараз Менск, разьдзьмухваючы сварку з Эўразьвязам, імкнецца знайсьці аргумэнты, каб не выконваць тыя абавязаньні, на якіх ён атрымаў крэдыт Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭс. Мне падаецца, што Масква наўрад ці будзе ставіцца да гэтых аргумэнтаў Менску вельмі сур’ёзна».
Менскі эканаміст Сяргей Балыкін кажа, што Эўразійская эканамічная камісія, пра магчымую падтрымку якой казаў спадар Румас, ня мае рычагоў, каб бараніць Беларусь ад санкцыяў Эўразьвязу:
«Няма такіх установаў, якія маглі б прымусіць нейкія дзяржавы нешта рабіць ці не рабіць. Тут справа можа ісьці не юрыдычна, а хутчэй дыпляматычна».
Разам з тым Сяргей Балыкін сумняецца, што Расея будзе бараніць афіцыйны Менск ад ціску Захаду, бо гэта ёй нявыгадна:
Чым горшыя ў Беларусі стасункі з Эўразьвязам і іншымі краінамі, тым больш заробіць Расея.